1 траўня 2024, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Балтыі рыхтуюць агульную пазіцыю аб Астравецкай АЭС, якую ўважаюць за небяспечную

2
Краіны Балтыі рыхтуюць агульную пазіцыю аб Астравецкай АЭС, якую ўважаюць за небяспечную
ФОТА: DPA

Урады Балтыйскіх дзяржаў устурбаваныя АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, і не адпавядае патрабаванням аховы прыроды і ядзернай бяспекі.

Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі плануюць абмежаваць імпарт электраэнэргіі з Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі, і рыхтуюць агульную пазіцыю аб гэтым пытанні, заявіў літоўскі міністр энэргетыкі Рокас Масюліс, - паведамляе interfax.by.

«Мы дамовіліся падрыхтаваць агульную пазіцыю, якая б адлюстроўвала заклапочанасць Балтыйскіх дзяржаў з нагоды АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, і не адпавядае патрабаванням аховы прыроды і ядзернай бяспекі. А таксама (падрыхтаваць) агульныя захады, якія маюць намер зрабіць Балтыйскія краіны, калі гэтыя патрабаванні не будуць улічаныя, уключаючы абмежаванне паступлення «нячыстай» электраэнэргіі на рынак Балтыйскіх краін», - заявіў Масюліс.

На мінулым тыдні ў Рызе ён сустрэўся з калегамі з Латвіі і Эстоніі.

Са слоў міністра, усе тры Балтыйскія дзяржавы пачалі дыскутаваць з нагоды Астравецкай АЭС, а гэта вельмі важна.

«Асабліва важна, што мы ўтрох ўжо пачалі размаўляць пра Астравец, дагэтуль гэтага не было, толькі адзін эстонец на двухбаковай сустрэчы сказаў, а цяпер тры міністры гэта абмеркавалі», - адзначыў Рокас Масюліс.

Літва з'яўляецца найбольш лютым супраціўнікам АЭС, якую ў Беларусі будуюць побач з Вільняй. Літоўцы ўважаюць яе за небяспечную. У мінулым годзе Масюліс накіраваў ліст міністрам Балтыйскіх краін, Фінляндыі і Польшчы, у якім заклікаў шукаць спосабы абмежавання імпарту электраэнэргіі з небяспечных АЭС у Беларусі і Калінінградскай вобласці.

У студзені Рокас Масюліс сустрэўся з міністрам эканомікі Эстоніі, які падтрымлівае ідэю не купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС. Латвійскі міністр Марыс Кучынскіс таксама паабяцаў падтрымаць Літву ў развязанні пытання Астравецкай АЭС.

Міністр энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі на нядаўняй сустрэчы з Масюлісам заявіў, што электраэнэргія з небяспечных АЭС не павінна паступаць на рынак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках