5 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы сталі траціць на ежу больш за палову прыбытку

8
Расейцы сталі траціць на ежу больш за палову прыбытку

Праз крызіс доля прадуктаў харчавання перавысіла 50% у тратах расейцаў.

Расейцы на фоне росту ўзроўню беднасці сталі марнаваць больш за 50 адсоткаў даходаў на прадукты харчавання, адмаўляючыся ад тавараў не першай неабходнасці. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на даследаванне Інстытута сацыяльнага аналізу і прагназавання РАНХиГС пры прэзідэнце Расеі.

У лютым 2016 года харчовыя прадукты з улікам алкаголю і тытунёвых вырабаў упершыню за восем гадоў занялі большую частку ў абароце раздробнага гандлю Расеі - 50,1 адсотак.

Апошні раз такі баланс назіраўся ў мінулы крызіс 2008-2009 гадоў. Перспектыў паляпшэння сітуацыі ў найбліжэйшы час экспэрты не бачаць.

«Вядома, што чым бяднейшая хатняя гаспадарка, тым большую частку бюджэту яна марнуе на прадукты харчавання», - тлумачаць аўтары маніторынгу.

У інстытуце падлічылі, што ў лютым рэальныя даходы расейцаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіліся на 6,9 адсотка, а рэальны заробак - на 2,6 адсотка. Узровень беднасці паводле вынікаў года вырас на 2,2 адсоткавага пункта, да 13,4 адсотка. Зніжэнне ўзроўню жыцця адзначае 50 адсоткаў насельніцтва, вынікае з маніторынгу РАНХиГС.

Доля бедных расейцаў, якія сталі эканоміць на таварах і паслугах, у сакавіку 2016 года вырасла на 0,6 адсоткавых пункта - да 89 адсотка, а доля прадстаўнікоў сярэдняга класа павялічылася на 3,9 адсоткавага пункта, да 79,3 адсотка. Ад куплі звыклых прадуктаў гатовыя адмовіцца 55,8 адсотка апытаных.

У першым квартале 2016 года, паводле звестак РАНХиГС, кошты на прадукты выраслі менш за ўсё - на 6,9 адсотка. Драйверам росту коштаў сталі нехарчовыя тавары, што падаражэлі на 9,7 адсотка, і паслугі - на 8,5 адсотка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках