2 траўня 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўшчыкі падаюць у суд на ProStore праз запазычанасць

7
Пастаўшчыкі падаюць у суд на ProStore праз запазычанасць
Фота: blizko.by

Гіпермаркет арыштаванага алігарха Юрыя Чыжа доўгі час не плаціць пастаўшчыкам за тавар.

У ProStore кажуць, што «ўсё добра», хоць на паліцах бачны недахоп асартыменту. «Няма паставак пакуль», - коратка адказваюць супрацоўніцы супермаркета. Іншых тлумачэнняў не даюць.

«Еўрарадыё» звярнулася да пастаўшчыкоў гандлёвай сеткі. Прадстаўнік адной з птушкафабрык кажа, што ў ProStore маецца запазычанасць, але прыблізную суму назваць адмаўляецца, маўляў, камерцыйная таямніца. На пытанне, як даўно няма разліку за тавар, адказваюць так:

«Не тыдзень і не два. Тэрмін значна большы. Мы ведаем, што ў іх праблемы, але цярпліва чакаем. Нам пастаянна абяцаюць, маўляў, яшчэ крыху, і выйдзем з крызісу, усё будзе добра, як раней. А раней яны плацілі вельмі добра. Ну, час цяпер складаны, мы ўсе разумеем, ідзем насустрач».

Прадстаўнік піваварнай кампаніі таксама кажа пра пратэрмінаваную запазычанасць:

«На гэты момант уся запазычанасць сеткі ProStore перад намі пратэрмінаваная. Яна ўжо цягнецца больш чым 45 дзён».

Дырэктар фермерскай гаспадаркі «Астравецкае», якое арганізавала пастаўкі індычыны ў крамы ProStore, кажа, што праз пратэрмінаваную запазычанасць нават падалі ў суд.

«Так, мы падалі ў суд. Справа знаходзіцца там, суд выносіць сваю пастанову».

У Міністэрстве гандлю ніякіх каментароў аб праблемах гэтай гандлёвай сеткі не даюць. Адмаўляюцца тлумачыць сітуацыю і ў адміністрацыі ProStore.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках