7 траўня 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі кажуць: «Дастала!»

44

Сёння самы хадавы тавар на рынках - інфармацыйныя бюлетэні апазіцыі.

Пра гэта паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пасля сустрэчы з прадпрымальнікамі Гомеля, паведамляе charter97.org.

«Гомель. Рынак «Давыдаўскі». Сёння тут самы хадавы тавар - бюлетэнь з «Маніфестам 11» (як развязаць праблемы малога бізнэсу і ІП).

Гутарым з прадпрымальнікамі. Растлумачваю яму палажэнні «Маніфеста». Ён працягвае руку: «Усе ясна і нават па справе. Вось зараз хачу паслухаць Лябедзьку, кажуць ён дзесьці на рынку ходзіць...»(сарафаннае радыё працуе).

«Ну лічыце, што ўжо паслухалі», - цяпер ужо я працягваю здзіўленаму, злёгку збянтэжанаму, суразмоўцу руку», - напісаў Аляксандр Лябедзька.

Ахова Цэнтральнага рынку ў Гомелі спрабавала перашкодзіць сустрэчы з прадпрымальнікамі, але актывісты апазіцыі змаглі раздаць інфармацыйныя матэрыялы і правесці некалькі стыхійных мітынгаў на рынках горада.

«На Цэнтральным рынку Гомеля лёгкі ажыятаж сярод службы бяспекі. Бітая гадзіна пяцёра розных чалавек з пазнакай «ахова» ходзяць за намі і ўпрошваюць пакінуць рынак. Спачатку праўда быў стандартны наезд, «цяпер выклічам міліцыю!» Не спрацавала, і вырадзілася ў адкрытае ныццё.

А тым часам, блізу 300 бюлетэняў з «Платформай 11» разышліся па руках. У некалькіх месцах памітынгавалі. Некаторыя прадпрымальнікі не саромеючыся казалі ў камеру. Здаецца, сапраўды, дастала!», - паведаміў лідар АГП.

Нагадаем, што ў лютым беларускія прадпрымальнікі правялі тры буйныя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. ІП патрабавалі скасавання ўказу №222 аб абавязковай сертыфікацыі прадукцыі і адстаўцы міністраў, урада і Лукашэнкі. Лідары прадпрымальнікаў і апазіцыі заявілі аб тым, што акцыі пратэсту ІП будуць доўжыцца. Для гэтай мэты ў красавіку ў Менску быў створаны прафсаюз прадпрымальнікаў «Салідарнасць».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках