28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты сарвалі ў Менску перамовы аб вызваленні закладнікаў

8
Сепаратысты сарвалі ў Менску перамовы аб вызваленні закладнікаў
ІРЫНА Герашчанка
ФОТА: LIGA.NET

Прадстаўнікі «ЛНР» і «ДНР» так і не далі ўкраінскаму боку адказы наконт прапановы аб абмене палоннымі.

Пра гэта прадстаўніца Украіны на менскіх перамовах, віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«На групе ў Менску - зрыў перамоў аб вызваленні закладнікаў з боку АРДЛА, якія так і не далі нам адказы на нашы прапановы, а цяпер патрабуюць амніставаць датычных да тэрактаў у Адэсе і Харкаве!» - Напісала Герашчанка.

Віцэ-спікер Рады дадала, што з Брусэлю ў Менск яна ехала толькі дзеля таго, каб правесці перамовы аб вызваленні палонных напярэдадні Вялікдня.

«Я ехала з Брусэлю ў Менск толькі таму, што ў тэчцы - спісы закладнікаў. Таму што ў тэлефоне - SMS ад іх мам і жонак! Таму што хлопцаў трэба вызваляць. Але марыянеткі Крамля сарвалі гэтыя перамовы; не забаяліся вялікага граху парушыць уласнае абяцанне вызваліць закладнікаў напярэдадні Вялікдня. Гэта і ёсць сапраўдны твар расейскага свету - цынічны, антыгуманны», - рэзюмавала яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках