3 траўня 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Х’юі выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Эштарыле

Мірны і Х’юі выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Эштарыле
Максім Мірны

Прызавы фонд турніру складае 463 тысячы еўраў.

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі выйшлі ў паўфінал парнага разраду на тэнісным турніры ў партугальскім Эштарыле (прызавы фонд - 463 тысячы еўраў), паведамляе БелТА.

Беларуска-філіпінскі тандэм у чвэрцьфінальным матчы з яшчэ адным інтэрнацыянальным дуэтам Кайл Эдмунд (Вялікабрытанія)/Фрэдэрыка Ферэйра Сілва (Партугалія) атрымаў перамогу ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:4.

У стартавай сустрэчы Мірны і Х’юі, пасеяныя пад другім нумарам, упэўнена перамаглі італійскую пару Томас Фабіяна/Паола Ларэнці - 6:2, 6:3.

У суботу, 30 красавіка, Мірны і Х’юі згуляюць у паўфінале з амерыканскім тандэмам Скот Ліпскі/Эрык Буторак. У іншым паўфінальным матчы польскія тэнісісты Марцін Маткоўскі і Лукаш Кубат сустрэнуцца з харвацкім дуэтам Борна Чорыч /Франка Скугор.

Сёння на адкрытых грунтовых кортах Эштарыла пройдуць чвэрцьфінальныя паядынкі адзіночнага разраду: Бенуа Пэр (Францыя) - Гільерма Гарсія-Лопэс (Гішпанія), Леанарда Маер (Аргентына) - Нікалас Альмагра (Гішпанія), Борна Чорыч (Харватыя) - Нік Кіргіёс (Аўстралія), Жыль Сімон (Францыя) - Пабла Карэньё Буста (Гішпанія).

Фінальныя матчы ў адзіночным і парным разрадах пройдуць на адкрытых грунтавых кортах Эштарыла 1 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках