27 красавiка 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Су-27 зрабіў «бочку» над амерыканскім самалётам-выведнікам

29
Расейскі Су-27 зрабіў «бочку» над амерыканскім самалётам-выведнікам
ФОТА: DIGITALCOMBATSIMULATOR.COM

Расейскі Су-27 здзейсніў небяспечны манеўр каля амерыканскага самалёта-выведніка RC-135.

Інцыдэнт адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам, паведамляе CNN са спасылкай на Мінабароны ЗША.

Расейскі Су-27 наблізіўся на адлегласць блізу 25 футаў (7,62 метра) ад крыла амерыканскага самалёта RC-135, а затым выканаў над ім фігуру вышэйшага пілатажу «бочку», апынуўшыся па іншы бок ад борта ВПС ЗША.

Як адзначылі вайсковыя чыноўнікі ЗША, манеўр расейскага знішчальніка ствараў пагрозу бяспецы для экіпажа амерыканскага RC-135.

Паведамляецца, што самалёт ВПС ЗША здзяйсняў руцінны палёт у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Раней расейскі самалёт МіГ-31 перахапіў амерыканскі патрульны супрацьлодкавы самалёт Boeing P-8 Poseidon у непасрэднай блізкасці ад паўвострава Камчатка. Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся 21 красавіка недалёка ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, расейскі самалёт праляцеў усяго за 15 метраў ад амерыканскага.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках