27 красавiка 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пэнтагон назваў правакацыяй небяспечны манеўр расейскага Су-27

8
Пэнтагон назваў правакацыяй небяспечны манеўр расейскага Су-27
ФОТА: AFP/GETTY IMAGES

Дзеянні расейскага Су-27, які зрабіў «бочку» побач з амэрыканскім самалётам-выведнікам над Балтыкай, могуць прычыніцца да эскалацыі.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона Біл Урбан, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

"Гэты небяспечны і непрафесійны паветраны перахоп можа прычыніць сур'ёзную шкоду і траўмы ўсім экіпажам, уцягнутым у інцыдэнт", - адзначыў Біл Урбан.

"Што яшчэ больш важна, небяспечныя і непрафесійныя дзеянні аднаго пілота могуць стаць прычынай непатрэбнай эскалацыі напружанасці паміж дзвюма краінамі", - дадаў ён.

Біл Урбан адзначыў, што гэта не першы такі выпадак за апошні год і ЗША "вельмі ўстурбаваныя" такімі паводзінамі.

Паводле звестак CNN, інцыдэнт адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам. Расейскі знішчальнік, як распавялі суразмоўцы тэлеканала ў Мінабароны ЗША, здзейсніў фігуру найвышэйшага пілатажу "бочка" (пераварот у дачыненні да падоўжнай восі на 360 градусаў) прыкладна за 30 м ад амэрыканскага самалёта.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках