3 траўня 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Казлоўскі: У вайсковай дактрыне ёсць наватарства ад Лукашэнкі

3
Павел Казлоўскі: У вайсковай дактрыне ёсць наватарства ад Лукашэнкі
Павел Казлоўскі

Вайсковая дактрына Беларусі ў 1992-1994 гадах была накіраваная толькі супраць вонкавых пагрозаў суверэнітэту краіны.

Пра гэта сайту charter97.org, заявіў былы міністр абароны Беларусі ў 1992-1994 гадах Павел Казлоўскі, каментуючы прынятую ўчора «палатай прадстаўнікоў» новую вайсковую дактрыну краіны.

- Цяперашні міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў, што акрамя вонкавых пагроз, новая вайсковая дактрына прадугледжвае і развязанне «пытанняў» наконт «унутраных» пагроз. Такая фармулёўка - гэта пастанова вышэйшага кіраўніцтва, а Раўкоў проста агучыў яе як выканаўца.

- Якой была вайсковая дактрына Беларусі, калі вы былі міністрам абароны?

- Вайсковая дактрына была накіраваная на развязанне задач у адпаведнасці з тымі пагрозамі, якія існавалі для суверэнітэту Беларусі. Гэта маглі быць і дыверсійныя, і экстрэмісцкія групы - але толькі звонку. Развязання задач наконт «унутраных» пагроз у той дактрыне, якую прыняў Вярхоўны савет 13-га склікання, не было. Задач у нейкай барацьбе з унутранай апазіцыяй там не ставілася. «Унутраная» пагроза - гэта «ноў-хаў» ад цяперашняй улады.

Генерал-палкоўнік Павел Казлоўскі быў прызначаны міністрам абароны Беларусі 22 красавіка 1992 года. У канцы ліпеня 1994 года, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, Павел Казлоўскі сышоў у адстаўку разам з урадам.

У далейшым Павел Казлоўскі прысвяціў сябе грамадска-палітычнай дзейнасці (да 2001 года быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі), стварыў Міжнародны фонд рэабілітацыі здароўя былых вайскоўцаў, з'яўляецца яго прэзідэнтам.

На выбарах 2010 года быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках