17 траўня 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Беражкоў на волі

47
Уладзімір Беражкоў на волі
Уладзімір БЕРАЖКОЎ

(aбноўлена) Экс-генеральны мэнэджар менскага «Дынама» і Максім Суботкін кампенсавалі тры мільярды рублёў шкоды.

Расейскі журналіст Аляксей Шаўчэнка заявіў, што экс-генеральны мэнэджар менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў вызвалены са следчага ізалятара, паведамляе Tribuna.com.

«Паводле маіх звестак, Беражкова адпусцілі. Так што і ніякага суда не будзе. Схуднеў, хварэў, але на волі, жывы і наогул, ура», - напісаў Шаўчэнка ў сваім твітэры.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла журналістам крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

«Самаадчуванне добрае, - паведаміў БелаПАН Беражкоў, з якім удалося звязацца праз мабільны тэлефон ягонай жонкі. - Перш за ўсё трэба сабраць сям'ю, якая раскіданая ва ўсім горадзе». На пытанне пра найбліжэйшыя планы ён адказаў па-філасофску: «Спачатку трэба жыць, а потым думаць».

Каментаваць падрабязнасці свайго вызвалення Беражкоў не мае права.

Стала вядома, што Уладзіміра Беражкова вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе БелТА.

«Сёння Генеральная пракуратура змяніла ў дачыненні да Уладзіміра Беражкова меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Прынятае пад увагу ягонае раскаянне, садзейнічанне пры расследаванні і кампенсацыя шкоды», - распавёў прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Пётр Кісялёў.

Другі фігурант крымінальнай справы - Максім Суботкін - яшчэ застаецца пад вартай.

Пакуль невядомы лёс другога фігуранта крымінальнай справы - былога гендырэктара ХК «Дынама-Мінск» Максіма Суботкіна.

Як раней паведамляў сайт charter97.org былому выканаўцу абавязкаў генеральнага дырэктара клуба Уладзіміру Беражкову адразу пасля арышту ў жніўні 2015 года інкрымінавалі прычыненне шкоды клубу 45 мільёнаў рублёў, а пазней павялічылі суму нібыта прычыненых страт да мільярда рублёў.

Раней паведамлялася, што Беражкоў і генеральны дырэктар менскага хакейнага клуба Максім Суботкін выплацілі тры мільярды рублёў. А таксама напісалі прашэнне Лукашэнку аб памілаванні.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках