29 красавiка 2024, панядзелак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кісялёў прызнаўся, што ягоны пляменнік ваяваў ва Украіне

30
Кісялёў прызнаўся, што ягоны пляменнік ваяваў ва Украіне
ДЗМІТРЫЙ КІСЯЛЁЎ
ФОТА: БЕЛАПАН

Крамлёўскі прапагандыст не адмаўляе ўдзел расейцаў у ваенных дзеяннях супраць украінцаў.

Інфармацыйнае агенцтва «Расея сёння» адкрыла 7 красавіка ў Менску мультымедыйны прэс-цэнтр пад брэндам свайго даччынага праекта Sputnik. Прэс-цэнтр размясціўся ў Доме Масквы на вуліцы Камуністычнай.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел генеральны дырэктар МІА «Расія сёння» Дзмітрый Кісялёў, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, паведамляе БелаПАН.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Кісялёў пракаментаваў баявыя дзеянні ва Украіне: «Там працуюць добраахвотнікі з розных краін свету, мы іх паказвалі. Там, напрыклад, ваяваў мой пляменнік. Ён жыве ў Нямеччыне, у яго нямецкі пашпарт. Ён з нямецкім пашпартам паехаў ваяваць туды. У Горлаўцы або дзесьці там, ён мне паказваў фатаграфіі. Я даведаўся пра гэта, калі ён вярнуўся адтуль. Ваяваў з верасня да снежня. Нават быў намеснікам камандзіра ўзвода. Я кажу: «А чаго ты туды паехаў, Сярожа?» Ён - Сярожа Кісялёў, сын майго старэйшага брата. я кажу: «Чаго ты паехаў?» Ён адказвае: «Я - расеец, я і паехаў».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках