26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начных ваўкоў» развярнулі на мяжы з Літвой

130
«Начных ваўкоў» развярнулі на мяжы з Літвой
Архіўныя фота AFP

План «Б» пуцінскіх байкераў «протух».

Чальцоў мотаклуба «Начныя ваўкі», якія ўдзельнічаюць у акцыі «Дарогі Перамогі - на Бэрлін 2016», не пусцілі ў Літву. Пра гэта паведаміў лідар байкераў Аляксандр Залдастанаў.

- Мы ведалі, што будуць праблемы на польскай мяжы, таму ўключылі план Б. Частка калоны пасля Хатыні - 6 чалавек - паехала адразу на Літву і паспрабавала прайсці там, без апазнавальных знакаў, без нейкай сімволікі. 5 хвілін таму мне прыйшло SMS з такім зместам: «Литовский сыр протух». Гэта азначае, што хлопцы не прайшлі мяжу, - распавёў Залдастанаў выданню life.ru. - Падрабязнасцяў пакуль не магу паведаміць, падставы мне таксама незразумелыя. Але яны, мабыць, тыя ж самыя, праз якія нас не пускаюць у Польшчу.

Нагадаем, што Польшча ў гэтым годзе, як і ў мінулым, адмовілася прапусціць пуцінскіх байкераў на сваю тэрыторыю. Пасол Польшчы ў РФ Катажына Пелчынска-Наленч была выкліканая ў МЗС Расеі ў сувязі з адмовай ва ўездзе «Начным ваўкам».

Як вядома, «Начныя ваўкі» не хаваюць сваіх палітычных прыхільнасцяў і як арганізацыя адкрыта падтрымліваюць палітыку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Так, раней Залдастанаў параўнаў паводле значнасці анэксію Крыму Расеяй з хрышчэннем Русі князем Уладзімірам. Акрамя таго, «Хірург» стаў адным з заснавальнікаў у РФ руху «Антымайдан».

У 2015 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе байкерам з клуба «Начныя ваўкі» падчас прабегу, прысвечанага 70-годдзю Перамогі. Пазней такую ж пастанову прыняла і Літва.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках