27 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў і Кольчанка запоўнілі дакументы для экстрадыцыі ва Украіну

1
Сянцоў і Кольчанка запоўнілі дакументы для экстрадыцыі ва Украіну
ФОТА: REUTERS, SERGEY PIVOVAROV

Дакументы украінцаў знаходзяцца ў супрацоўнікаў ФСВП для перадачы ў Мінюст.

Кіеў намагае на выдачы Сянцова і Кольчанкі на падставе канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб. Дакументы ўкраінцаў ужо знаходзяцца ў супрацоўнікаў ФСВП для далейшай перадачы ў Мінюст. Цяпер ёсць добрыя шанцы, што Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка ўсё ж такі будуць выдадзеныя ўкраінскаму боку, «галоўнае каб нічога не змянілася пасля вяртання Саўчанкі», піша «Эхо Москвы».

У пачатку красавіка Мінюст даручыў падрыхтаваць дакументы для развязання пытання аб перадачы Сянцова і Кольчанкі Кіеву. Аднак перашкодай магло стаць пытанне з грамадзянствам: да свайго арышту яны абодва жылі ў Крыме і не адмовіліся ад расейскага грамадзянства, калі паўвыспа была далучаная да Расеі, таму Масква разглядала Сянцова і Кольчанку як расейцаў. Канстытуцыя Расеі забараняе выдачу сваіх грамадзян. Самі асуджаныя ўважаюць сябе за ўкраінцаў.

Акрамя Сянцова і Кольчанкі Украіна дамагаецца перадачы яшчэ двух сваіх грамадзян. Гаворка ідзе пра Генадзя Афанасьева і Юрыя Салошанку, аднак пакуль невядома, ці запаўнялі яны дакументы на экстрадыцыю.

Раней на гэтым тыдні стала вядома, што аналагічныя паперы атрымала ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках