4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусэльскі аэрапорт Завентэм адкрывае залю вылетаў

Брусэльскі аэрапорт Завентэм адкрывае залю вылетаў
ФОТА З САЙТА SUUS.COM

1 траўня зноў адкрываецца заля вылетаў аэрапорта Завентэм, праз паўтара месяца пасля тэрактаў 22 сакавіка.

У залі ўзмоцненыя меры бяспекі, але пакуль скарыстацца ёй змогуць пасажыры толькі вызначаных рэйсаў, паведамляе расейская служба BBC.

Аэрапорт Завентэм быў цалкам зачынены цягам 12 дзён пасля выбухаў. У поўную сілу аэрапорт запрацуе не раней за сярэдзіну чэрвеня.

Аднак дырэкцыя аэрапорта, мяркуе, што нават частковае аднаўленне графіка вельмі важнае для бельгійцаў, што дагэтуль прыходзяць у сябе пасля трагедыі, што здарылася.

22 сакавіка ў выніку трох выбухаў у Брусэлі (два ў аэрапорце, адзін у метро) загінуў 31 чалавек, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі блізу 300.

Сярод пацярпелых - грамадзяне 40 дзяржаў. У бальніцы ў розных гарадах Бельгіі былі дастаўленыя 150 чалавек, 61 - у крытычным стане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках