4 траўня 2024, Субота, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугорскі банк усталяваў банкаматы 19 стагоддзя

1

Цягам двух дзён гэтымі банкаматамі скарысталася 2 тысячы чалавек.

Вугорскі CIB Bank падрыхтаваў незвычайную інсталяцыю да юбілею ўзвядзення цэнтральнай магістралі Будапешта - Гранд-Бульвар.

У гонар 120-годдзя на праспекце, дзе размешчаныя шматлікія гістарычныя будынкі, у тым ліку і некалькі аддзяленняў банка, з'явіліся два незвычайныя банкаматы. Абодва тэрміналы выглядаюць так, як быццам былі створаныя ў пазамінулым стагоддзі, паведамляе epravda.com.ua.

Над канцэпцыяй АТМ працавалі спецыялісты рэкламнага агенцтва Saatchi&Saatchi. Абедзве прылады выкананыя ў стылі псэўда-антыкварыяту. Цягам двух дзён гэтымі банкаматамі скарысталася 2 тысячы чалавек.

Праўда, іх функцыянал быў абмежаваны пячаткай фатаграфій банкнот старога ўзору.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках