27 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінула другая дзяўчына, збітая на тратуары «Сітраенам»

36
Загінула другая дзяўчына, збітая на тратуары «Сітраенам»
ФОТА: ЮЛІЯ ГАНЧАРОВА/следчы камітэт

Адна са збітых ў Менску дзяўчат памерла на месцы, другую прааперавалі, але, на жаль, выратаваць яе жыццё не ўдалося.

У чацвер вечарам, 12 траўня, у Менску жудасная аварыя забрала жыцці двух студэнтак. ДТЗ адбылося а 19.50, кіроўца Citroen ехаў з вуліцы Валадзько ў напрамку вуліцы Магілёўскай.

- Кіроўцам быў учынены наезд на двух дзяўчат, якія ішлі па тратуары. Адна з іх памерла на месцы, другая - шпіталізаваная, - каментавала адразу пасля таго, што здарылася Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта.

Другую дзяўчыну тут жа прааперавалі, але, на жаль, выратаваць яе жыццё не ўдалося. Ноччу яна памерла ў рэанімацыі, паведамляе kp.by. Загінулым было ўсяго 20 гадоў.

Кіроўца затрыманы, развязваецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках