29 красавiка 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць еўрапейскіх партнёраў «Газпрама» запатрабавалі перагляду коштаў на газ

1
Пяць еўрапейскіх партнёраў «Газпрама» запатрабавалі перагляду коштаў на газ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Арбітражныя разборы ў дачыненні да расейскага «Газпрама» знаходзяцца на розных стадыях разгляду.

Пяць еўрапейскіх партнёраў «Газпрама» ў судовым парадку запатрабавалі ад кампаніі перагледзець кошты на пастаўкі расейскага газу. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы карпарацыі за першы квартал 2016 года, размешчанай на яе сайце, паведамляе «Немецкая волна».

Гаворка ідзе пра дацкую кампанію DONG Naturgas A/S, польскую PGNiG, турэцкую BOTAŞ Petroleum Pipeline Corporation, галандскую Gas Terra B.V. і кампанію Shell Energy Europe, што размешчана ў Лондане.

Позвы на розных стадыях разгляду

Слуханні паводле справы DONG Naturgas A/S пройдуць у кастрычніку-лістападзе 2016 года. «Газпрам экспарт» прызначыў для разгляду свайго арбітра.

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG звярнулася ў арбітражны суд у Стакгольме з позвай супраць ААТ «Газпрам» і ТАА «Газпрам экспарт». Прадметам разбору стаў перагляд умоў цэнаўтварэння ў доўгатэрміновым кантракце ад 1996 года. Пастанова павінна быць вынесеная не пазней за 31 ліпеня 2017 года.

Турэцкая дзяржкампанія BOTAŞ Petroleum Pipeline Corporation запатрабавала праз суд зніжэння кошту газу, закупленага паводле пагаднення ад 29 снежня 2014 года. Графік арбітражнага разбору будзе зацверджаны ў найбліжэйшы час.

Галандская кампанія Gas Terra B.V. ініцыявала разгляд 4 траўня 2016 года. Цягам месяца ТАА «Газпрам экспарт» павінен прызначыць другога арбітра і накіраваць свой водгук.

Паводле справы Shell Energy Europe арбітражны трыбунал ужо сфармаваны. Слуханні пройдуць, як чакаецца, у лютым 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках