4 траўня 2024, Субота, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэйв Льюіс: Мэта нацыянальнай каманды Беларусі на ЧС-2016 - медалі

10
Дэйв Льюіс: Мэта нацыянальнай каманды Беларусі на ЧС-2016 - медалі
Дэйв Льюіс
ФОТА: БЕЛТА

Каманда Беларусі ў хакеі павінна прабіцца ў медaльны раўнд, гэта значыць не ніжэй паўфіналу.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Дэйв Льюіс чарговым разам адзначыў, што мэта нашай нацыянальнай каманды на маючым адбыцца чэмпіянаце свету - выхад у паўфінал.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Р-Спорт».

- Які вынік на чэмпіянаце свету ў Маскве і Санкт-Пецярбургу з вашай камандай вас бы задаволіў?

- Цяпер у нас у камандзе вялікая група маладых гульцоў абароны, на якіх мне давядзецца пакласціся. Зразумела, што для іх гэта новы досвед гульні на такім высокім міжнародным узроўні. Але ўсё роўна будзем імкнуцца прытрымлівацца таго ж прынцыпу, што і год таму: будзем рухацца паступова ад гульні да гульні, рыхтуючыся да кожнага наступнага матчу і наступнага спаборніка.

Год таму мы гулялі ў чвэрцьфінале (дзе значна саступілі камандзе Канады - 0:9). Сёлета я сказаў гульцам, што мяне такі вынік ужо не задаволіць. Наша мэта - медальны раўнд, гэта значыць не ніжэй паўфіналу.

- Давядзецца пацясніць кагосьці з фаварытаў.

- Так, для дасягнення такога выніку хлопцам давядзецца вельмі сур'ёзна папрацаваць. Але, разам з тым, трэба выпрацаваць у сябе адпаведную псіхалогію, правільны падыход да гэтага пытання. Калі ў вас не будзе такога падыходу, вы ніколі не зможаце дамагчыся вялікіх вынікаў. І я пастараўся растлумачыць гэта сваім хакеістам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках