3 траўня 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Беражкоў уладкаваўся на працу ў Беларускую федэрацыю біятлона

11
Уладзімір Беражкоў уладкаваўся на працу ў Беларускую федэрацыю біятлона
Уладзімір Беражкоў

Былы генеральны мэнэджар хакейнага "Дынама" будзе курыраваць стварэнне ў Беларусі медыцынскага цэнтра рэабілітацыі спартоўцаў.

Былы генеральны мэнэджар хакейнага "Дынама" Уладзімір Беражкоў, які некалькі месяцаў правёў у следчым ізалятары МУС, на ўмовах дамовы падраду ўладкаваўся на працу ў Беларускую федэрацыю біятлона. Прапанову аб працаўладкаванні ён атрымаў ад кіраўніка БФБ (і шэфа КДБ) Валерыя Вакульчыка, паведамляе pressball.by.

"Пакуль не маецца на ўвазе нейкая канкрэтная пасада. Хутчэй, я назваў бы гэта кірункам работы. Старшыня федэрацыі абазначыў шэраг задач, у тым ліку стратэгічных, перспектыўных, актуальных. У ліку, напрыклад, самых найбліжэйшых - адзін сур'ёзны стартап. Гэта стварэнне у Беларусі ўнікальнага медыцынскага цэнтра рэабілітацыі спартоўцаў. Гэты працэс я, як мэнэджар, цяпер і курырую", - пракаментаваў новы этап сваёй кар'еры Уладзімір Беражкоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках