27 красавiка 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цярпенне народа можа хутка скончыцца»

51
«Цярпенне народа можа хутка скончыцца»

Улады могуць «сціскаць спружыну» толькі да пэўнага часу.

«Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў сучасных дэмаграфічных умовах няма», – такое меркаванне выказала афіцыйны «сацыёлаг» Таццяна Гаплічнік. Паводле ейных словаў, пенсійны ўзрост 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчынаў быў усталяваны шмат дзесяцігоддзяў таму зусім у іншых дэмаграфічных умовах.

Старшыня грамадскага аб'яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіла, што перш за ўсё трэба было б скараціць апарат сілавікоў і чыноўнікаў, тады і павышаць пенсійны ўзрост не спатрэбілася б:

– Сёння можна было б развязаць гэтую праблему без павышэння ўзросту мінімізацыяй выдаткаў, і паглядзець на чыноўнікаў і сілавікоў, якіх можна скараціць на 2/3. Але Лукашэнка баіцца гэта рабіць, бо гэта яго апора. І таму ён пра гэта нічога не кажа. Тое, што адбываецца – спружына. Так, ён яе сціскае, так, павольна. Так, мы народ цярплівы. Але нічога вечнага ў гэтым свеце няма.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ №137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння». Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамi – 58 гадоў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках