8 траўня 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад скарачэнне - чыноўнікаў і міліцыянтаў

35

Былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў лічыць немэтазгоднай ініцыятыву міністэрства фінансаў скараціць на 10-15% колькасць работнікаў, занятых у бюджэтнай сферы краіны.

На думку Аляксандра Саснова, з эканамічнага пункту гледжання больш эфектыўна было б скараціць апарат шматлікіх міністэрстваў, сілавых ведамстваў і праваахоўных органаў.

«Яны не хочуць скарачаць галоўнае. Я б, напрыклад, скараціў на 100 тыс. колькасць беларускіх міліцыянтаў. Вось гэта была б рэальная эканомія - больш за мільярд даляраў у год. А яны, мабыць, пачнуць лекараў і настаўнікаў скарачаць. Было 25 вучняў у класе на настаўніка, а стане 35 - 40. Каму будзе лепш? Тых скарачаць трэба, хто гэта прыдумляе», - заявіў Аляксандр Сасноў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Такога ж меркавання прытрымліваюцца шматлікія кіраўнікі галіновых прафсаюзаў. Так, старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка адзначыў, што колькасць настаўнікаў, выхавальнікаў, выкладчыкаў прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў залежыць у першую чаргу не ад магчымасцяў дзяржаўнага бюджэту, а ад дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.

Кіраўнік Цэнтральнага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Агеева таксама лічыць малаверагоднай рэалізацыю планаў Мінфіна скараціць колькасць бюджэтнікаў на 15%. «Звольніць чалавека проста так - складана. Павінныя даваць выхадныя дапамогі, прадастаўляць працоўныя месцы, Цэнтр занятасці павінен трымаць на ўліку, і стаж павінен ісці. Так што не так проста скарачаць. Не будзе ў нас масавага скарачэння. Людзі нашыя трываць не будуць», - заявіла Наталля Агеева.

У сваю чаргу, былы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір таксама лічыць неабходным скарачаць бюракратычны апарат краіны, які штогод разрастаецца. Палітык звярнуў увагу на тое, што ў канцы 1990-х гадоў у Беларусі было каля 60 тыс. чыноўнікаў, сёння - больш за 85 тыс. чалавек, а тых, хто атрымлівае грошы за кошт бюджэту, - больш за мільён.

Былы беларускі прэм'ер таксама паведаміў, што колькасць супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных Беларусі на сёння складае каля 200 тыс. чалавек - гэта ў тры разы больш за колькасць беларускага войска, а ў пераліку на колькасць насельніцтва - у дзесяць разоў вышэй за сярэднееўрапейскія паказчыкі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з ініцыятывай скарачэння на 10-15% колькасці работнікаў, занятых у бюджэтнай сферы краіны. Пра гэта 9 лютага падчас пашыранага пасяджэння калегіі Мінфіна заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Харкавец. Па ягоных словах, для перагляду штатаў бюджэтных арганізацый ёсць аб'ектыўныя эканамічныя перадумовы.

У той жа час прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч ў снежні 2010 года заяўляў аб тым, што плануе перагледзець структуру органаў дзяржкіравання. Паводле словаў беларускага прэм'ера, шэраг міністэрстваў выканалі свае функцыі і могуць быць трансфармаваныя ў некалькі іншыя формы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку з магчымым зліццём некаторых міністэрстваў у адно.

В то же время премьер-министр Беларуси Михаил Мясникович в декабре 2010 года заявлял о том, что планирует пересмотреть структуру органов госуправления. По словам белорусского премьера, ряд министерств выполнили свои функции и могут быть трансформированы в несколько иные формы государственного управления, в том числе с возможным слиянием некоторых министерств в одно.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках