26 красавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў, якія пратэставалі ў Жодзіне аштрафавалі

4

Пецярых актывістаў аштрафавалі на 30 мільёнаў за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі.

У судзе горада Жодзіна 23 траўня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі, паведамляе «Радыё Свабода».

На шасцярых удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП). Грамадскі актывіст і прадпрымальнік Алесь Макаеў, актывіст БХД Павал Пракаповіч, актывіст «Маладога Фронту» Павел Старавойтаў і гомельскі прадпрымальнік Міхаіл Латышаў былі да суда ўзятыя пад варту і правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Яшчэ адзін удзельнік мітынгу - прадпрымальнік Алесь Абрамовіч - праз стан здароўя быў адпушчаны да суда дадому. Таксама сёння будуць судзіць Івана Помаза.

Макаеву прызначылі штраф сумаю 50 базавых велічынь - 10,5 млн рублёў ($530), Абрамовічу - 40 - 8,4 млн ($426), Пракаповічу - 25 - 5,25 млн ($267), Латышову і Старавойтаву - 15 - 3, 15 млн ($160).

Падтрымаць актывістаў у Жодзіне прыехала вялікая група актывістаў з Менска. У іх ліку сустаршыня аргкамітэту ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык і яшчэ больш за 10 актывістаў.

Нагадаем, 21 траўня аргкамітэт прафсаюза «Салідарнасць» зладзіў на рынку ў Жодзіна мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі, якія пратэстуюць супраць 222 указу Лукашэнкі. Са слоў сведак, акцыя доўжылася блізу 40 хвілін. Пасля мітынгу, які міліцыя здымала на відэа, актывісты пачалі хадзіць па рынку і раздаваць людзям агітацыйныя матэрыялы. Тады паступіў загад і ўсіх актывістаў затрымалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках