4 траўня 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook адмовіў беларускім уладам у выдачы інфармацыі

7

У 2015 годзе ўлады рабілі запыт аб выдачы звестак пра карыстальнікаў, але «Фэйсбук» паводле гэтага запыту ніякай інфармацыі не даў.

У 2015 годзе адміністрацыя Facebook атрымала адзін запыт ад беларускіх уладаў аб прадстаўленні інфармацыі пра карыстальнікаў сацыяльнай сеткі, гаворыцца ў справаздачы Facebook аб урадавых запытах розных краін у 2015 годзе, піша БелаПАН.

Паводле запыту Беларусі Facebook звестак не падаў, паведамляе адміністрацыя сацыяльных сетак.

«Мы адказваем на абгрунтаваныя запыты, якія тычацца крымінальных спраў, - адзначаецца ў паведамленні Facebook. - Кожны запыт мы правяраем на наяўнасць прававой дастатковасці, і мы адхіляем або патрабуем удакладненняў наконт запытаў, якія празмерна шырокія або расплывістыя».

Адміністрацыя сацыяльных сетак паведамляе, што справаздача аб урадавых запытах аб выдачы звестак уключае ў сябе звароты, якія тычыліся розных прадуктаў і сэрвісаў сацыяльнай сеткі, у тым ліку Facebook, Messenger, WhatsApp, Instagram. Робіцца гэта для таго, каб людзі разумелі характар і маштабы гэтых запытаў, а таксама строгую палітыку адміністрацыі Facebook у дачыненні да іх, гаворыцца ў паведамленні. Гэтую інфармацыю Facebook і ў далейшым плануе рэгулярна публікаваць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках