26 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто пераблытаў Купалу з Коласам?

34
Хто пераблытаў Купалу з Коласам?

Гарвыканкам Гародні адмаўляецца назваць імёны аўтараў скандальнага білборда.

І дня не прастаяў бігборд ў Гародні, на якім партрэт Янкі Купалы быў падпісаны імем Якуба Коласа. Як стала вядома "Еўрарадыё", размясціў уладальнік більборда гэтую "сацыяльную рэкламу" да ХI фестывалю нацыянальных культур на замову Гарадзенскага выканкама. Але хто той дызайнер, які прыпісаў Купалу словы Коласа?

"Ну, напэўна мне не хацелася б выдаваць такую інфармацыю, - кажа кіраўнік ідэалагічнага аддзела, культуры і спраў моладзі гарвыканкама Віталь Мамачкін, - Ёсць... пэўныя чыннікі".

У менскай фірме, якой гэты гарадзенскі бігборд належыць, тлумачаць, што плакаты былі дасланыя з гарвыканкаму гатовымі. "Калі ўбачылі памылку, цягам дзвюх гадзін ён быў дэмантаваны".

Калі да распрацоўкі дызайну і тэксту на плакаце датычныя чыноўнікі гарвыканкама, то зразумела і наяўнасць "пэўных чыннікаў", праз якія імёны аўтараў не называюць. Але акрамя адукацыйнага ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць фінансавы чыннік - праца была зроблена, і яна каштавала грошай. Колькі?

Паводле закону "Аб рэкламе", сацыяльная рэклама размяшчаецца бясплатна. Адпаведна, арэнда білбордаў нічога гарвыканкаму не каштавала. А яго уладальнікам? Мантаж, дэмантаж...

"Вядома, у штось каштавала, але мы на гэтыя выдаткі ідзём дзеля горада", - адказвае прадстаўнік сталічнай фірмы.

Добра, але ж яшчэ і надрукаваць гэты плакат трэба было...

"Гэта мецэнаты", - адказвае кіраўнік ідэалагічнага аддзела, культуры і спраў моладзі гарвыканкама Віталь Мамачкін.

Ні імёнаў мецэнатаў, ні выдаткаванай імі сумы не называе. Як не змог ідэолаг і сказаць, ці будуць сапсаваны плакат перадрукоўваць.

Цікавая рэакцыя на скандал гарадзенскіх спецыялістаў "вонкавай рэкламы" - яны мяркуюць, што не варта наогул звяртаць увагу на гэтую сітуацыю з памылкай.

"Я думаю, што гэта проста нейкая тэхнічная памылка, - кажа мне начальнік аддзела продажаў аднаго з гарадзенскіх аператараў вонкавай рэкламы Кірыл Кандрашоў. - Заўсёды прысутнічае чалавечы чыннік, і я не ведаю, чаму гэтаму такі рэзананс надалі і ператвараюць незразумела ў што. Мне падаецца, проста няма чым больш заняцца камусьці, вось яны і раздзімаюць гісторыю праз гэта".

Ну, зрабілі памылку, ну, з памылкай павесілі плакат, ну, знялі і цяпер зробяць і павесяць новы, без памылак...

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках