26 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус распавёў Еўракамісіі аб Астравецкай АЭС

8
Лінкявічус распавёў Еўракамісіі аб Астравецкай АЭС
Лінас Лінкявічус

Літва заклікае стварыць міжнародную экспэртную камісію, якая ацэніць працэс будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус 24 траўня падчас тэлефоннай размовы з намеснікам старшыні Еўракамісіі (ЕК) Марашам Шэфчавічам абмеркаваў пытанне Астравецкай АЭС, якую будуюць у Беларусі, піша delfi.ru.

Лінкявічус яшчэ раз выказаў заклапочанасць Літвы ў сувязі з выкананнем патрабаванняў у ядзернай бяспецы ў працэсе рэалізацыі праекта беларускай АЭС.

«У пытанні ядзернай бяспекі не можа быць кампрамісаў. Таму Літва заклікае Беларусь стварыць міжнародную экспэртную камісію, якая ацэніць працэс рэалізацыі праекта Астравецкай АЭС, як гэта 15 сакавіка 2016 года рэкамендаваў Камітэт Канвенцыі Эспа. Мы таксама патрабуем, каб Беларусь запрасіла міжнародных экспэртаў узяць удзел у тэставанні АЭС у неспрыяльных умовах, цалкам выканала міжнародныя патрабаванні бяспекі і ўлічыла рэкамендацыі Камітэта Канвенцыі Эспа», - сказаў міністр.

Са словаў Шэфчавіча, ЕК добра азнаёмленая з заклапочанасцю, выказанай Літвой у сувязі з ядзернай бяспекай. Працэс будаўніцтва Астравецкай АЭС павінен адказваць міжнародным патрабаванням ядзернай бяспекі.

Беларусь павінна забяспечыць максімальную празрыстасць працэсу будаўніцтва [маецца на ўвазе і заклапочанасць, якую выказваюць суседзі) і неадкладна правесці тэставанне пры неспрыяльных умовах. Беларускі бок у сваю чаргу абавязаўся прыкласці ўсе намаганні для таго, каб адкінуць сумневы ў пытанні ядзернай бяспекі і пачаць адкрыты і канструктыўны дыялог у гэтым пытанні, сказана ў прэс-рэлізе.

Са словаў Шэфчавіча, ЕК гатовая паслаць у Беларусь сваіх экспэртаў, каб пераканацца ў тым, што тэставанне ў неспрыяльных умовах адпавядала міжнародным стандартам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках