26 красавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Пуцін абняславіўся на сусветных фінансавых рынках

35
Die Welt: Пуцін абняславіўся на сусветных фінансавых рынках
ФОТА: EPA

Упершыню за дзесяць гадоў РФ хацела пачаць продаж даляравых аблігацый. Але праект абярнуўся катастрофай.

Пра гэта піша Хольгер Чэпіц у артыкуле "Пуцін абняславіўся на сусветных фінансавых рынках", апублікаваным Die Welt (пераклад - УНІАН).

Вядома, Уладзімір Пуцін не так уяўляў сабе вяртанне сваёй краіны на фінансавы рынак. Тры месяцы таму Крэмль урачыста абвясціў аб тым, што выходзіць на сусветны рынак капіталу і мае намер прадаваць новыя дзяржаўныя аблігацыі. Гіганты з Уол-стрыт, еўрапейскія інстытуты і кітайскія крэдыторы - ўсе банкі стануць у чаргу дзеля ўгоды.

Упершыню з моманту ўвядзення заходніх санкцый дзесяцігадовыя каштоўныя паперы будуць прадавацца ў далярах. Такім чынам Пуцін хацеў паказаць свету, што Расея - гэта сусветная дзяржава і на фінансавых рынках, і яна можа хутка атрымаць патрэбны запас даляраў.

Але з гэтага нічога не выйшла. У панядзелак міністэрства фінансаў Расеі сарамліва прызнала, што яму давядзецца самастойна даць рады абвешчанаму продажу даляравых аблігацый. Пад адзіным кіраўніцтвам аблігацыі будуць прададзеныя толькі падкантрольнаму дзяржаве банку "ВТБ Капітал".

Асцярогі дзеля "чорнага спісу"

Відавочна, Крэмль не здолеў залучыць ніводнага заходняга банка для ажыццяўлення продажу аблігацый інвестарам. У лютым урад ЗША і Еўрапейскі звяз перасцераглі ўстановы ад такіх фінансавых аперацый з Расеяй.

Але афіцыйныя санкцыі не забараняюць банкам купляць аблігацыі на аўкцыёнах. Расея можа пазычаць грошы. Яна не ўключаная ў спіс санкцый, забароненае супрацоўніцтва з асобнымі банкавымі ўстановам і кампаніямі.

Але Пуцін можа выкарыстоўваць гэтыя пазыкі, каб падтрымаць праблемныя кампаніі з "чорнага спісу". Так Крэмль можа абысці санкцыі.

Расея хацела абавязкова залучыць заходнія банкі не толькі, каб сціха выдаць каштоўныя паперы. Напраўду толькі такія вялікія банкавыя ўстановы, як Goldman Sachs, Deutsche Bank & Co., могуць на кароткі час размяшчаць аблігацыі на мільярды у інвестараў.

Расея таксама хацела прадэманстраваць, што для заходніх устаноў угоды з Масквой значна больш важныя, чым геапалітычныя звады іх краін. Спроба перадаць такое пасланне гучна пацярпела крах. Заходнія банкі асцерагаюцца магчымых дадатковых мільярдных штрафаў ад кантрольных органаў.

Пуцін таксама вымушаны заплаціць высокую плату за ўласную ініцыятыву. Паводле звестак агенцтва Bloomberg, для таго, каб ВТБ калі-небудзь мог размясціць аблігацыі, Крэмль прапануе банкавы адсотак ад 4,65 да 4,9% за дзесяцігадовыя даляравыя аблігацыі. Набаўка за рызыку ў скарбовых аблігацыях ЗША складае каласальныя 2,56%, але ў 2013 годзе сярод вялікіх даляравых аблігацый выплаце падлягалі толькі 1,9%.

Спад, напэўна, працягнецца

Расея павінна прапанаваць патэнцыйным інвестарам больш, чым Калумбія і амаль столькі ж, як Бразілія. Пра гэта Крэмль нават не можа марыць. Хоць рубель і кошты на фондавай біржы ў Маскве значна аднавіліся пасля таго, як дасягнулі сваіх мінімумаў.

15% забяспечылі расейскай біржы месца сярод сусветных краін з вялікімі даходамі ў гэтым годзе. Рубель ізноў умацаваўся ў дачыненні да даляра амаль на 10%.

Тое, што Расея спрабуе паскорыць продаж аблігацый інвестарам, дэманструе, што Крэмль залежыць ад рынкаў капіталу, і імкнецца з іх дапамогай кампенсаваць дэфіцыт бюджэту. Як прагназуе рэйтынгавае агенцтва Fitch, дэфіцыт бюджэту сёлета вырасце да 5% ад эканамічнай вытворчасці. Гэта найбольшае зніжэнне з 2010 года. Адна з прычын – нізкі кошт нафты, найбольш важнага артыкулу экспарту краіны. У 2016 годзе эканоміка, мусібыць, працягне скарачэнне.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках