2 траўня 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Менска назвалі высечку дрэў на Цнянцы «санітарнай ачысткай»

12
Улады Менска назвалі высечку дрэў на Цнянцы «санітарнай ачысткай»

Чыноўнікі адказалі на прэтэнзіі менчукоў з нагоды будоўлі каля Цнянскага вадасховішча.

Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу каля Цнянскага вадасховішча пачалося цяперашняй вясной і ўжо паспела атрымаць мноства негатыўных водгукаў з боку жыхароў раёна. Работы вядзе забудоўшчык ЗАТ «ЭРЫА». У перспектыве там з'явіцца буйны спартыўны аб'ект з басейнам, некалькімі крытымі і адкрытымі тэніснымі кортамі, футбольным полем, трэнажорнай заляй і фітнэс-цэнтрам, пляцоўкай для сквош, рэстарацыяй, салярыем, дзіцячай гульнявой зонай, паркоўкамі, крамай і многім іншым.

Некаторыя менчукі, незадаволеныя такім суседствам, выказваюць прадстаўнікам мясцовай улады шэраг прэтэнзій. У першую чаргу выступаюць супраць вырубкі дрэў паблізу вадаёма. На думку гараджан, зялёны масіў, у якім яны прывыклі адпачываць і гуляць з дзецьмі, прыносяць у ахвяру дзеля новага спорткомплексу. Акрамя таго, жыхароў абурае той факт, што мясцовая адміністрацыя не правяла грамадскага абмеркавання.

Журналісты onliner.by звярнуліся да кіраўніцтва Савецкага раёна за тлумачэннямі, агучыўшы асноўныя прэтэнзіі гараджан.

«Спарткомплекс тут нікому не патрэбны»

- Цнянскае вадасховішча ў большай ступені запатрабавана ў мінчукоў летам, - тлумачыць намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Вадзім Нікалаенка. - Такі спарткомплекс мог бы прыцягнуць туды адпачывальнікаў і зімой, бо будзе працаваць увесь год. Там з'явіцца кропка грамадскага харчавання, дзіцячыя гульнявыя зоны і іншыя аб'екты інфраструктуры, якія змогуць выкарыстаць гараджане. Сёння ў Савецкім раёне няма празмернасці спартыўных пляцовак, таму на комплекс, які будуецца напэўна будзе попыт. Там змогуць пазаймацца спортам ўсе ахвочыя.

На думку супрацоўнікаў мясцовай адміністрацыі, з'яўленне такога аб'екта спрыяльна адаб'ецца на эканамічных паказчыках раёна: вырасце аб'ём інвестыцый, у бюджэт стане паступаць падатак за карыстанне зямельным участкам, з'явяцца новыя працоўныя месцы. Цяпер жа гэта гарадская тэрыторыя, якую абслугоўваюць камунальныя прадпрыемствы, пры гэтым выдаткі на яе ўтрыманне - уборку, пакос, расчыстку снегу і таму падобнае - кампенсуюцца з бюджэту.

«Трэба спыніць высечку дрэў»

У адміністрацыі раёна тлумачаць: на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча працы па высечцы дрэў ужо скончаныя. Будоўля закранула толькі ўзлесак адной з тутэйшых зялёных зон.

548 дрэў перасадзілі, 170 пакінутых бязбольна перасяліць было немагчыма, таму іх высеклі.

- Паводле формулы, прапісанай у нарматыўных дакументах, праведзеныя разлікі кампенсацыйных пасадак, - працягвае Вадзім Нікалаенка. - У выніку замест ссечаных 170 дрэў з'явяцца 755 новых. Акрамя таго, забудоўшчык, згодна з праектам азелянення, пасадзіць на тэрыторыі комплексу 34 дрэвы і больш за 160 кустоў.

Тым не менш кіраўніцтву раёна паступаюць скаргі ад менчукоў на тое, што знішчэнне лесу доўжыцца:

- Работы там праводзіць «Менская лесапаркавая гаспадарка», і гэта ніяк не звязана з будаўніцтвам комплексу, - запэўніла нас першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская. - Тыя дзеянні, якія жыхары ўспрынялі як знішчэнне зялёнай зоны, - усяго толькі санітарная ачыстка хмызняку.

«Не будзе дзе гуляць»

У апошнія гады наваколле Цнянскага вадасховішча вельмі змянілася: рэканструявалі пляжы, усталявалі альтанкі і абсталяванне. Усё гэта застанецца на ранейшым месцы. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс размяшчаецца удалечыні ад жылых дамоў і не закранае ніводны з пляжаў.

«Чаму не праводзілася грамадскае абмеркаванне?»

Дзеючы дэталёвы план жылой сядзібнай забудовы вёскі Цна зацвердзілі ў 2006 годзе. Гэта велізарная плошча, якая ўключае ў сябе ў тым ліку і Цнянскае вадасховішча. Дзесяць гадоў таму праектам прадугледзелі, што тэрыторыя падлягае «рэканструкцыі для наступнага фармавання спартыўна-аздараўленчай зоны».

У Палажэнні аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ад 01.06.2011 года №687, зацверджаным пастановай савета міністраў Рэспублікі Беларусь, вызначана, якія праекты выносяцца на грамадскія абмеркаванне. У дачыненні да праектаў асобных аб'ектаў гэта не прадугледжана.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках