2 траўня 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малаказавод зліваў сцёкі ў гарадскі вадаём Валожына?

16

Прычынай гібелі рыбы ў вадаёме Валожына мог стаць скід сцёкаў малочным камбінатам.

Факт гібелі рыбы зафіксавалі на вадаёме, размешчаным у межах горада Валожына, супрацоўнікі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі. Аб тым, што здарылася паведамілі на тэлефон даверу службы мясцовыя жыхары, інфармуе сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

ФОТА: GOSINSPEKCIYA.GOV.BY

Інспектары, якія прыбылі на месца выявілі больш за дзве сотні асобін загінулай плоткі, некалькі акунёў.

Пры замеры ўзроўню кіслароду ў вадзе было высветлена, што яго канцэнтрацыя адпавядае норме. Лабараторыя аналітычнага кантролю ўзяла пробы вады для правядзення іншых аналізаў. Як мяркуецца, крыніцай гібелі рыбы мог стаць скід сцёкаў мясцовым малочным камбінатам.

ФОТА: GOSINSPEKCIYA.GOV.BY

Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 143 мільёна рублёў. Сабраныя на месцы здарэння матэрыялы дзяржінспектары перадалі ў Валожынскі РАУС для разгляду пытання аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках