2 траўня 2024, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст бароніць сваё права не «абуваць боты»

1
Незалежны журналіст бароніць сваё права не «абуваць боты»
Аляксандр Буракоў

Прызыўнік Аляксандр Буракоў падаў у суд на пастановы прызыўных камісій.

Незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў разам з праваабаронцам Барысам Бухелем падалі скаргу ў суд на пастанову гарадской і абласной прызыўных камісій, паведамляе ПЦ «Вясна».

- З пастановай аб тым, што я «прыдатны з абмежаваннямі» як і раней, я, вядома ж, не згодны. У мяне ёсць абгрунтаванні сваёй слушнасці наконт таго, да якой групы я належу - «не прыдатны ў мірны час» ці «прыдатны з абмежаваннямі». Не буду пра гэта распаўсюджвацца цяпер - пакіну для суда, - пракаментаваў Аляксандр Буракоў.

Ён не выключае магчымых правакацый з боку ваенкамата:

- Раней я ўжо казаў пра тое, што абодва разы, калі я быў на адборы, ад мяне адмаўляліся. Нягледзячы на гэта, ваенкамат выдаў мне позву на адпраўку 26 траўня. Цяпер я падаў скаргу ў суд - згодна з законам аб вайсковым абавязку, пастанова прызыўной камісіі прыпыняецца, такім чынам, нікуды мяне адпраўляць не павінны. Але я разумею, якая логіка ў вайскоўцаў і не выключаю, што 26 траўня да мяне дадому заявіцца хто-небудзь з ваенкамата з міліцыяй і сілавым метадам даставіць на адпраўку. Таксама я не выключаю, што дату суда могуць прызначыць у найбліжэйшыя два дні, каб паспець «развязаць пытанне» да адпраўкі, - заяўляе прызыўнік.

Праваабаронца Барыс Бухель, які суправаджае справу Буракова, бачыць у сітуацыі палітычнае адценне:

- Спроба незаконная, што відавочна з медычных паказанняў, зыходзячы з тых дакументаў, што ёсць у нас, і афіцыйных патрабаванняў да здароўя прызыўніка. Відавочна праглядаецца палітычны падтэкст гэтай справы. У гэтым выпадку ўлады выкарыстоўваюць прызыўную кампанію, як інструмент палітычнага ціску. Напярэдадні выбарчай кампаніі ізаляваць аднаго з нешматлікіх незалежных журналістаў Магілёва - гэта істотна, бо ў нас іх і так няшмат. Мы перакананыя, што закон на нашым баку. Будуць парушаць - будзем скардзіцца, - заявіў Барыс Бухель.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках