2 траўня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увайшла ў топ-10 самых «пірацкіх» у свеце краін

21
Беларусь увайшла ў топ-10 самых «пірацкіх» у свеце краін
ФОТА З САЙТА UNN.COM.UA

Камерцыйны кошт «пірацкіх» праграм, усталяваных на персанальныя кампутары ў Беларусі, склаў $76 мільёнаў.

Узровень выкарыстання неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння ў Беларусі ў 2015 годзе склаў 85%.

Да такой высновы прыйшла асацыяцыя BSA ў выніку міжнароднага даследавання (пераклад - tut.by).

Камерцыйны кошт неліцэнзійнага ПЗ, усталяванага на персанальныя кампутары ў Беларусі, склаў 76 мільёнаў даляраў ЗША.

Цягам апошніх гадоў доля неліцэнзійных установак павольна скарачалася: у 2009 і 2011 гадах гэтая лічба была роўная 87%, у 2013 - 86%. Скарачэнне ўзроўню пірацкіх праграм даследчыкі адзначылі практычна ва ўсіх краінах свету. Выключэннем стала Расея - там гэты паказчык вырас з 62 да 64%.

Усяго ў даследаванні ўзялі ўдзел 116 рынкаў. Сярэдні сусветны «ўзровень пірацтва» за 2015 год склаў 39%. Ва Украіне не было належным чынам ліцэнзаванае 82% праграм, у Польшчы - 48%, у Літве - 51%. Найменшымі значэннямі «чорнага» софту вызначыліся ЗША, Японія і Новая Зеландыя - па 18%.

Узровень выкарыстання беларусамі неліцэнзійнага ПЗ выявіўся адным з самых высокіх у свеце. Вышэй за нашу краіну ў «рэйтынгу пірацтва» выявіліся ўсяго сем краін: Лівія і Зімбабвэ (90%), Венесуэла (88%), Емен (87%), а таксама Бангладэш, Арменія і Малдова (86%). Нароўні з нашай краінай апынуўся Ірак (85%).

Беларускае прадстаўніцтва Microsoft у каментары да вынікаў даследавання парэкамендавала прадпрыемствам выкарыстоўваць толькі ліцэнзійныя праграмныя прадукты, праводзіць рэгулярныя семінары ў асновах карпаратыўнай бяспекі і ўжываць адмысловы софт для абароны звестак. Гэта дапаможа супрацьстаяць пірацтву і знізіць рызыку кіберзлачынстваў, звязаных з ужываннем нелегальнага ПЗ.

Асацыяцыя вытворцаў праграмнага забеспячэння BSA The Software Alliance з'яўляецца найбуйнейшай арганізацыяй, якая прадстаўляе інтарэсы глабальнай індустрыі праграмнага забеспячэння. Асацыяцыя займаецца рэалізацыяй ініцыятываў, якія спрыяюць легальнаму выкарыстанні ПЗ, і дапамагае распрацоўваць палітыкі, накіраваныя на развіццё тэхналагічных інавацый і рост лічбавай эканомікі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках