2 траўня 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Гомельшчыны паразмаўляла з «экстрасэнсамі» на некалькі тысяч даляраў

8
Жыхарка Гомельшчыны паразмаўляла з «экстрасэнсамі» на некалькі тысяч даляраў

Ашуканцы прапаноўвалі развязаць асабістыя праблемы пры дапамозе «таемных ведаў».

Некалькі жыхарак Гомельскай вобласці сталі ахвярамі ілжэ-экстрасэнсаў, якія выступалі ў эфіры аднаго з расейскіх тэлеканалаў і прапаноўвалі развязаць асабістыя праблемы пры дапамозе таемных ведаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Адна з пацярпелых, 70-гадовая пенсіянерка з Мазырскага раёна, перавяла незнаёмцам цэлых $4 000, каб ёй дапамаглі. Пенсіянерка пералічыла 20 мільёнаў беларускіх рублёў на паказаны незнаёмцамі рахунак. Экстрасэнсы прапаноўвалі энэргетычную абарону ад сурокаў і хвароб. Жанчына перавяла грошы двойчы і пасля кожнай аплаты размаўляла з «лекарамі».

Пацярпелая зразумела, што яе падманулі, толькі калі ўбачыла па тэлевізіі рэпартаж аб затрыманні ў Маскве ілжэ-экстрасэнсаў.

Беларускія праваахоўнікі звяртаюць увагу на тое, што ў Расеі многія ашуканцы карыстаюцца даверам грамадзян, выкупляюць эфірны час на тэлеканалах і выдаюць сябе за лекараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках