2 траўня 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка: Я гатовая зноў ахвяраваць жыццём дзеля Украіны

10
Надзея Саўчанка: Я гатовая зноў ахвяраваць жыццём дзеля Украіны
Фота: AP/Efrem Lukatsky

Надзея Саўчанка дала сваё першае інтэрв'ю пасля вяртання ва Украіну.

Першыя словы вызваленай з расейскага палону Надзеі Саўчанкі, сказаныя ў аэрапорце Барыспаль пасля вяртання ва Украіну, апублікаваў украінскі канал 112.ua.

Сайт charter97.org публікуе інтэрв'ю Надзеі Саўчанкі ў аэрапорце Барыспаль цалкам:

Я два гады сядзела! Паважайце асабістую прастору чалавека! Я кажу так, што вы ўсё пачуеце. Я два гады сядзела! Я адвыкла ад людзей! Я буду рэзкай! Я на волі!»

Хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, дзеці якіх не вярнуліся з АТА, а я яшчэ дагэтуль жывая. Хачу прабачэння папрасіць у тых маці, дзеці якіх сядзяць у няволі, а я на волі.

Я хачу вам сказаць. Так я не вярну мёртвых, але я заўсёды гатовая яшчэ раз пакласці сваё жыццё на полі бою за Украіну. Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на волі. Усе героі Украіны не павінны паміраць.

Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны жывыя. Усім дрэнна, але мы будзем жыць, і героі будуць у ВР Украіны. Яны будуць у ВР Украіны, героі будуць на зайздрасць расейскай Думе, і яны будуць на славу Украіне, на падзяку ўкраінскаму народу.

У нас ВР будзе складацца з тых людзей, якія таго вартыя. Мы будзем жыць ва Украіне так, як годна жыць павінен чалавек. Я не ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра кажу. Я не буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Я вам скажу, што я гатовая памерці кожную секунду за тое, каб гэта было. І гэта будзе!

Дзякуй вам вялікі, усім людзям за тое, што вы змагаліся за мяне і за кожнага, паверце, праз мяне, ці я першая, ці нехта іншы быў бы першым, вы змагаліся за кожнага, хто будзе на свабодзе.

Калі б людзі не казалі, то палітыкі маўчалі б вечна. Дзякуй усім людзям, дзякуй вам усім. Хачу сказаць дзякуй тым, хто зычыў мне дабра, бо дзякуючы вам я выжыла.

Хачу сказаць дзякуй тым, хто зычыў мне зла, бо на зло вам я выжыла.

Хачу сказаць дзякуй тым, хто быў абыякавы, дзякуй за тое, што не перашкаджалі. Дзякуй усім...

Я вас прашу, не чапайце мяне, не дакранайцеся да мяне, пакуль! Я вельмі моцна адвыкла ад тактыльных адчуванняў. Разумееце?

Калі так кожны захоча паціснуць мне руку, ад мяне нічога не застанецца. Усё будзе добра, паверце... А я зраблю ўсё, каб вы ўва мне не расчараваліся...

Я адкажу на ўсе вашы пытанні, на ўсе пахабныя пытанні, на добрыя пытанні, паверце, я нічога не баюся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках