2 траўня 2024, Чацвер, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта ўлады «абскубваюць» прадпрыемствы?

9
Навошта ўлады «абскубваюць» прадпрыемствы?
Барыс Жаліба

Дзеянні ўладаў супярэчаць сусветным рынкавых стандартам.

Урад Беларусі ўдакладніў пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія будуць пералічваць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) паводле вынікаў працы за 2015 год.

У зацверджаны раней пералік уваходзілі 29 прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Беларуськалій», ААТ «МАПІД», «Мінскпраект», «Белтэлекам», ААТ «Экзон», «Мінскінтэркапс», «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант», «Белзнешпрамсэрвіс» і іншыя.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба распавёў у каментары «Радыё Рацыя», навошта ўлады наважылі забіраць грошы ў прадпрыемстваў, якім ледзь удалося ўтрымацца на плыву:

- Гэта не рынкавая практыка, калі дзяржава забірае грошы ў высокарэнтабельных прадпрыемстваў. Гэта такое своеасаблівае беларускае ноў-хаў, хоць у той жа Расеі таксама маецца практыка, калі прадпрыемствы пералічваюць грошы ў Фонд нацыянальнага развіцця. У Беларусі грошы аддаюць нафтаперапрацоўшчыкі, «Беларуськалій» і іншыя. Калі б быў элемент пераразмеркавання, тады быў бы сэнс, але, як мне здаецца, грошы прадпрыемстваў проста ідуць у бюджэт, які сёння «дзіравы». Бюджэтныя выдаткі наогул хочуць скараціць на 7 адсоткаў. Таму, як гаворыцца, з кожнага па нітцы - голаму кашуля. Але рэнтабельных прадпрыемстваў у нас вельмі мала. Вялікі адсотак такіх, якія маюць рэнтабельнасць наогул меншую за 5 адсоткаў. З гэтых і ўзяць няма чаго.

- Можа быць, лепш гэтыя грошы пайшлі б на развіццё вытворчасці саміх прадпрыемстваў?

- Безумоўна, але гэта калі мы гаворым аб рынкавых стандартах. Прадпрыемствы наогул павінны быць на самаакупнасці і самафінансаванні. І частка грошай заўсёды павiнна вылучацца на ўласнае развіццё. Самі прадпрыемствы, дарэчы, таксама не зацікаўленыя аддаваць грошы, але ў нас іншая пабудова эканомікі. Атрымліваецца, хто лепш працуе, той больш павінен і аддаць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках