3 траўня 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto&Lyapis і Dzieciuki зайграюць у Варшаве

Brutto&Lyapis і Dzieciuki зайграюць у Варшаве
Фота: charter97.org

28 траўня ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускіх гуртоў Brutto & Lyapis feat Dzieciuki.

Варшаўскі канцэрт гуртоў адбудзецца 28 траўня ў клубе Proxima.

Арганізатары абяцалі пакупнікам білетаў з Беларусі бясплатныя візы на 4 дні. Бясплатная віза шэнген выдавалася гледачам, якія набылі квіток на канцэрт «Bruttо & Lyapis feet Dzieciuki» ў Беларусі праз сістэму kvitki.by.

Квіткі, набытыя ў Польшчы, візавай падтрымкай не валодаюць. Іх яшчэ можна набыць у салонах Empik і на ebilet.рl.

- Калектыву вельмі спадабаўся эксперымент з «Ляпісаўскім» рэпертуарам, які Brutto апрабавалі ў Кіеве і Беластоку - там музыкі адыгралі цэлае аддзяленне з 11 хітоў «Ляпісаў», - распавядаюць арганізатары. - «Яблыні» і «Таксі»? Яны эксперыментуюць са спадчынай не да такой ступені, але, верагодна, наведвальнікі пачуюць на канцэрце «Грай», «Капитал», «Рамонкi», «Огоньки».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках