3 траўня 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Беларусі ачоліў сведка паводле «справаў 19 снежня»

27

У сваёй кар'еры Дзмітрыю Карзюку даводзілася сведчыць супраць апазіцыі.

Загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2016 года на пасаду начальніка ўправы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МГБ МУС прызначаны палкоўнік міліцыі Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк, паведамляе афіцыйны сайт МУС.

ФОТА: MVD.GOV.BY

«Дзмітрый Карзюк нарадзіўся ў Менску. У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ УУС Менгарвыканкама. Служыў затым камандзірам узвода, камандзірам асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Менгарвыканкама», - апісвае біяграфію Карзюка сайт МУС.

Ёсць у кар'еры новага галоўнага ДАІшніка Беларусі і іншыя «дасягненні», пра якія пісаў сайт charter97.org. Так, у 2011 годзе ён выступаў сведкам абвінавачвання ў справе каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, якому ставілі ў віну арганізацыю так званых масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Карзюк, які на той момант быў начальнікам Менскай ДАІ, сцвярджаў, што «група ўдзельнікаў шэсця, у якую ўваходзілі Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец і Ірына Халіп, прарвала ланцужок супрацоўнікаў ДАІ і выйшла на дарогу, не прыслухаўшыся да патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі пакінуць праезную частку і не перашкаджаць руху».

А ў жніўні 2011 года Дзмітрый Карзюк цалкам перакрыў рух на праспекце Незалежнасці, каб сарваць акцыю «Стоп-бензін». У той дзень рух у Менску літаральна паралізавала - аўтамабілісты абураліся і скардзіліся, што пра закрыццё цэнтральных вуліц не папярэдзілі. На наступны дзень у размове з журналістамі Дзмітрый Карзюк запэўніваў, што рух ніхто не перакрываў і праспектам Незалежнасці «можна было спакойна праехаць».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках