3 траўня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоля Шумчанку аштрафавалі за Дзень Волі

3
Анатоля Шумчанку аштрафавалі за Дзень Волі
Анатоль Шумчанка
ФОТА: БЕЛАПАН

За ўдзел у шэсці 25 сакавіка суд аштрафаваў лідара «Перспектывы» на $ 315.

Старшыню РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанку аштрафавалі на 30 базавых велічыняў – 6,3 млн рублёў ($ 315) за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка. Пра гэта яму паведамілі, даслаўшы адпаведную пастанову суда Савецкага раёна Менска, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым, як паведаміў Шумчанка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», шанцаў удзельнічаць у судзе ўлады яму не пакінулі, даслалі позву на наступны дзень пасля самога судовага паседжання (судовая позва з запрашэннем у суд на 24 траўня прыйшла яму праз пошту 25 траўня).

«Гэта значыць, належным чынам я апавешчаны не быў, як належыць пад подпіс, – зазначыў Шумчанка. – Дарэчы, сам суд мяркуе, што ўсе аформлена належным чынам».

«Затое пастанову пра штраф прынеслі як належыць, паштовых кур'ерам пад подпіс», – паведаміў лідар прадпрымальніцкага аб'яднання.

Пастанову пра штраф вынесла суддзя Савецкага раёна Вольга Дубаневіч.

Гэтую пастанову Шумчанка мае намер абскардзіць, каб, паводле ягоных словаў, «яшчэ раз паказаць “беларускае правасуддзе” ва ўсіх фарбах».

Нагадаем, 12 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся суд над лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. За ўдзел у шэсці 25 сакавіка суд аштрафаваў яго на 50 базавых велічыняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках