3 траўня 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскоша падчас крызісу

37
Раскоша падчас крызісу
ФОТА: BYMEDIA.NET

МТЗ, які ўвайшоў у топ самых стратных прадпрыемстваў, раскошна адзначыў свой «юбілей».

«Менскі трактарны завод раскошна адсвяткаваў сваё 70-годдзе і правёў трактарнае шэсце на Партызанскім праспекце і прылеглых вуліцах», – паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У гэтым сказе ў вочы перш за ўсё кідаецца слова «раскошна». Надта балюча яно дысануе з агульным становішчам справаў на прадпрыемстве, якія склаліся на МТЗ у апошні час.

Слова «раскошна» мае сінонімы «пышна», «багата», «шыкоўна». І калі бліжэй пазнаёміцца з сітуацыяй на трактарным заводзе, то становіцца ясна, што ўсе гэтыя прыслоўі наўрад ці падыходзяць для апісання таго, што адбываецца на заводзе.

Напрыклад, уваходжанне МТЗ у дзясятку самых стратных кампаній паводле вынікаў 2015 года. Або чэмпіёнства прадпрыемства ў колькасці звольненых супрацоўнікаў.

Але уладам і кіраўніцтву стратнага флагмана, мабыць, усё адно. Вось такая ў нас раскоша падчас крызісу.

Кірыл Іваноў, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках