3 траўня 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-трэнер Серэны Уільямс: У аэрапорце «Менск» я праходзіў кантроль ажно тры гадзіны

9
Экс-трэнер Серэны Уільямс: У аэрапорце «Менск» я праходзіў кантроль ажно тры гадзіны
Абдул Сілах

Перад паездкай сябры ў ЗША задавалі адно і тое пытанне: «Ты ўвогуле разумееш, куды едзеш?»

Абдул Сілах пры спрыянні беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі і яе спарынг-партнёра Сашы Бажына стаў новым трэнерам фізічнай падрыхтоўкі ў Нацыянальнай акадэміі тэнісу. У Менску ён выбудоўвае сістэму для маладых тэнісістаў. Характэрна, што менавіта гэты амерыканскі спецыяліст цягам доўгага часу трэніраваў першую ракетку свету Серэну Уільямс, піша «Прэсбол».

– Вы не баяліся ехаць у такую далячынь і ў незнаёмае месца?

– Калі шчыра, я ўвогуле нічога не чуў пра Беларусь да запрашэння Вікторыі. Перад тым, як я з'ехаў, многія мае сябры ў ЗША задавалі такое самае пытанне: «Ты ўвогуле разумееш, што робіш? Ты ведаеш, куды едзеш?»

– Што інтэрнэт у ЗША кажа пра Беларусь?

– Вох, мая дачка вельмі шмат чытала. Перш за ўсё, яна непакоілася за мяне. Яна прагна шукала інфармацыю пра кожную дробязь жыцця. Думаю, яна ведае культуру Беларусі не горш за мясцовых жыхароў. І дзякуючы ёй яшчэ ў ЗША я ўбачыў шмат фатаграфій Менска. У выніку дачка вынесла вердыкт: «Добра, усе о’кей. Ты можаш ехаць». Гэтая фраза паўплывала на мой канчатковы адказ.

– Вашыя першыя ўражанні, калі прыляцелі ў аэрапорт Менска?

– Калі гаворка ідзе менавіта пра аэрапорт, то я шчыра адкажу, што хацеў вярнуцца назад. Я праходзіў мытны кантроль тры гадзіны. Уяўляеце? Гэта было так жудасна. Пасля гэтага мне ўжо не хацелася ніякай працы ў Беларусі. І кожны раз, калі я лячу ў ЗША, а потым вяртаюся ў Беларусь, адчуваю адны і тыя праблемы. Аэрапорт – не тое, з чаго хочацца пачынаць размову.

– Потым я ўжо паглядзеў Менск, я палюбіў Беларусь. Людзі тут вельмі добразычлівыя. Гэта самае галоўнае, таму з задавальненнем тут і працую. Паглядзі навокал, мы сядзім каля кортаў, праходзяць людзі, усміхаюцца, вітаюцца, ціснуць мне руку. Гэта ж выдатна. І мінакі, калі я задаю ім пытанне, з задавальненнем пачынаюць дапамагаць, нават калі не ведаюць ангельскую. Мы гутарым на мове жэстаў.

– Дзіўна чуць. Амерыканцы часта расказваюць, што мы – закрытая нацыя і ўвогуле не звыкліся ўсміхацца мінакам.

– Так, у ЗША ўсміхаюцца ўвесь час. Я не мог звыкнуцца з супрацьлеглым ладам жыцця ў Беларусі. Ніхто не ўсміхаецца. Я паспрабаваў разабрацца ў гэтай сітуацыі. Сам сабе думаў: няўжо людзі настолькі злыя да ўсяго, што адбываецца вакол?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках