3 траўня 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КНДР абвясцілі «Кампанію адданасці»

9
У КНДР абвясцілі «Кампанію адданасці»

Якім канкрэтна чынам жыхары КНДР павінны выяўляць сваю «адданасць», улады пакуль і самі не ведаюць.

Мэта кампаніі - выкананне чарговага пяцігадовага плана эканамічнага развіцця, цытуе ТАСС паведамленне паўночнакарэйскай газэты «Надон сінмун».

Якім канкрэтна чынам жыхары КНДР павінны выяўляць сваю адданасць у дачыненні да кіраўніцтва краіны, у публікацыі не ўдакладняецца.

Мінулая аналагічная кампанія, якая закончылася ў траўні, прадпісвала грамадзянам краіны «актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве квітучай дзяржавы».

Гэта павінна было давесці «веліч партыйнага кіраўніцтва ў той час, калі Злучаныя Штаты робяць адчайныя спробы задушыць народную рэспубліку».

Такія акцыі праходзяць на фоне чарговага абвастрэння стасункаў Пхеньяна і яго суседзяў.

Сёлета Паўночная Карэя заявіла аб паспяховым правядзенні выпрабаванняў вадароднай бомбы і старце касмічнага спадарожніка.

У адказ Рада Бяспекі ААН прыняла пастанову ўзмацніць санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

Датай «Кампанія адданасці» ў Паўночнай Карэі практычна супала з пачаткам «усебеларускага сходу» ў Менску, на якім беларускія ўлады таксама прымаюць «план на пяцігодку».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках