6 траўня 2024, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усялякія дзяржаўныя праекты - гэта выкінутыя дарма грошы»

6
«Усялякія дзяржаўныя праекты - гэта выкінутыя дарма грошы»

Ці змогуць беларускія чыноўнікі справядліва размеркаваць дзяржпадтрымку?

З 1 траўня ў Беларусі ўведзены новы парадак надання дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам гаспадарання. Папярэднія правілы дзейнічалі цягам 10 гадоў.

Са слоў прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, новы парадак надання дзяржпадтрымкі заснаваны «на прынцыпах праграм і канкурэнтнасці яе выканання».

Цяпер інвестыцыйны праект зможа атрымаць фінансаванне, толькі калі ён адпавядае адной з існых дзяржаўных праграм. Яшчэ адно важнае адрозненне - дзяржаўныя крэдыты, якія выдаюцца Банкам развіцця, будуць выдавацца «на ўмовах конкурсу, калі іншае не ўстаноўлена Саветам Міністраў», піша «Заўтра тваёй краіны».

Ці выратуюць новаўвядзенні беларускую эканоміку?

Шлындзікаў: Чыноўнікі не павінны вызначаць прыярытэты

Усялякія дзяржаўныя праекты - гэта выкінутыя дарма грошы, перакананы экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў.

- Мы дваццаць гадоў падтрымліваем кагосьці, мадэрнізуем - і што ў выніку? Думаю, што і цяпер абсалютна нічога не зменіцца, - кажа ён.

На думку экспэрта, дзяржаўны пратэкцыянізм у эканоміцы трэба касаваць.

- Беларусі трэба ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю і ўжо цяпер выкарыстоўваць правілы, якія выкарыстоўвае СГА. Трэба ўкараняць прынцыпы рынкавай эканомікі, праводзіць прыватызацыю. Што да прыватнага бізнэсу, то яму трэба проста даступнае крэдытаванне з разумнымі стаўкамі - вось і ўсё, - мяркуе Васіль Шлындзікаў.

Палітыку, якая прывязвае інвестыцыйныя праекты да дзяржаўных праграмах, ён таксама ўважае за неэфектыўную.

- Ці патрэбная дзяржпадтрымка галіне, якія ўважаецца за прыярытэтную? - задаецца пытаннем Васіль Шлындзікаў. - А хто яе ўважае за такую? Чыноўнікі, большасць якіх па-іншаму як лузэрамі не назавеш. Яны ў рэальным сектары эканомікі не змаглі схавацца, а цяпер вызначаюць, як яна павінна развівацца - прычым, за чужыя грошы. Колькі яны ўжо пабудавалі прадпрыемстваў, якія цяпер не могуць і за адну базавую адзінку прадаць.

На думку прамыслоўца, дзяржава павінна «засяродзіцца на медыцыне, на адукацыі, дарогі будаваць, а ўсё астатняе павінен рабіць бізнэс».

А ў існай сістэме нават самая эфектыўная дзяржаўная праграма не дасць эфекту, - робіць выснову экспэрт.

Жаліба: Гучыць добра, але невядома, як будзе напраўду

Ва ўрада ніяк не атрымліваецца, хоць бы паступова, адключаць дзяржаўныя прадпрыемствы ад падтрымкі з бюджэту, мяркуе доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

- І калі хаця б невялікі крок цяпер ўдасца зрабіць у гэтым кірунку - гэта добра, - заўважае экспэрт.

Досыць прагрэсіўна, на думку эканаміста гучыць і пункт аб забеспячэнні роўнага доступу да фінансавых рэсурсаў - як для дзяржаўных, так і для прыватных прадпрыемстваў.

Заўсёды было так, што гэтую падтрымку, часцей за ўсё, атрымлівалі дзяржаўныя прадпрыемствы - буйныя «флагманы», на якіх працуюць вялікія калектывы.

- Гэта цалкам вытлумачальна, бо ў выпадку адсутнасці падтрымкі гэтыя людзі могуць застацца без заробкаў і выйсці на вуліцу, - адзначае эканаміст.

Добра, калі ў рэальнасці ў Беларусі, нарэшце, будуць праводзіцца справядлівыя конкурсы, а крэдытныя рэсурсы стануць размяркоўвацца паміж прадпрыемствамі розных формаў уласнасці, мяркуе экспэрт.

- Але, на жаль, практыка ў нас такая, што на паперы напісана адно, а ў рэальнасці ўсё робіцца па-старому. З дапамогай розных хітрыкаў усё адно будуць выконвацца, у першую чаргу, інтарэсы дзяржаўных прадпрыемстваў, - прагназуе Барыс Жаліба.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках