7 траўня 2024, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы праз пажар эвакуявалі шэсць чалавек

Адная з імаверных прычын узгарання - неасцярожнае паленне.

Амаль апоўначы 2 траўня ў Аршанскі райаддзел МНС паведамілі аб пажары ў жылым будынку на вуліцы Флёрава, піша naviny.by.

Пажарныя, якія прыбылі на месца, перш за ўсё высветлілі, ці ёсць людзі ў гарэлай кватэры на трэцім паверсе. Высветлілася, што ў момант узгарання гаспадыня з дачкой знаходзіліся дома, але здолелі пакінуць жыллё самастойна да прыбыцця ратавальнікаў.

ФОТА: МНС

Аднак у сувязі з моцным задымленнем ў пад'ездзе дома давялося эвакуяаваць шасцярых жыхароў з паверхаў, размешчаных вышэй.

Агнём у кватэры знішчаная мэбля, пашкоджаная маёмасць. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Адная з магчымых прычын узгарання - неасцярожнае паленне.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках