7 траўня 2024, aўторак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Наваполацка спужаліся расцяжкі з патрабаваннем працы

2

Актывісту Андрэю Гайдукову прысудзілі за расцяжку штраф 10 базавых велічынь.

Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Андрэя Гайдукова прайшоў 2 траўня ў будынку Наваполацкага ГАУС.

Сябра аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 28 красавіка, падчас вывешвання расцяжкі «Праца - права, а не абавязак», паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу разглядаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Наваполацкага гарвыканкама ў ідэалагічнай і кадравай рабоце Шэндаль В.М. У якасці сведкі выступаў супрацоўнік Наваполацкага ГАУС Аляксандр Барэткін.

В.Шэндаль паведаміў, што А.Гайдук, згодна з матэрыяламі справы, размясціў расцяжку, у месцы дзе размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў нерэкламнага характару забаронена, чым парушыў п.17 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. А.Гайдук не прызнаў сябе вінаватым у гэтым правапарушэнні.

Ён паведаміў, што вывешваў расцяжку, але пасля фатаграфавання, збіраўся яе зняць. Сведка Барэткін патлумачыў, што далейшыя дзеянні Гайдукова былі яму не вядомыя, ён пацвердзіў, што перад затрыманнем Гайдукоў пачаў падымацца па насыпе на мост і рухаўся ў бок расцяжкі, але калі пачалося затрыманне ён спрабаваў збегчы.

Трэба адзначыць, што са словаў А.Гайдукова, гэта ўжо было трэцяе вывешванне расцяжкі ў гэты дзень і два разы ён рабіў фатаграфію і здымаў расцяжку.

У выніку В. Шэндаль, прыйшоў да высновы, што сабрана дастаткова довадаў віны А.Гайдукова і пастанавіў, згодна з ч.2 арт. 21:14, накласці на яго штраф сумаю 10 базавых велічынь (2 100 000 руб.).

Андрэй Гайдукоў плануе абскардзіць гэтую пастанову намесніка начальніка ГАУС Наваполацкага гарвыканкама ў судзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках