7 траўня 2024, aўторак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША павіншаваў «Вясну» з 20-годдзем

2
Дзярждэп ЗША павіншаваў «Вясну» з 20-годдзем
Алесь Бяляцкі
ФОТА: FACEBOOK

Віншаванне на імя кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага накіраваў намеснік памочніка Дзяржсакратара ў правах чалавека Роберт Бершчынскі.

«Цягам двух дзесяцігоддзяў адданыя сваёй справе супрацоўнікі і валанцёры «Вясны» працуюць нястомна і бясстрашна дзеля надання дапамогі ахвярам палітычнага пераследу, вывучэння і маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама павышэнню дасведчанасці аб дэмакратычных стандартах і практыках у краіне. Ваша штодзённая барацьба служыць прыкладам таго, што значыць самааддана працаваць ад імя сваіх суграмадзян, каб садзейнiчаць выкананню іх усеагульных правоў і асноўных свабодаў. Сапраўды натхняе тое, што Вы прадаўжаеце гэтую штодзённую працу цягам апошніх дваццаці гадоў», - гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным на сайце spring96.org.

У ім таксама адзначаецца, што «Злучаныя Штаты падтрымліваюць бачанне моцнай, квітнеючай і дэмакратычнай Беларусі, і мы мяркуем, што такія незалежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, як «Вясна», адыгрываюць важную ролю ў рэалізацыі гэтых памкненняў».

«Мы з задавальненнем адзначаем значныя намаганні «Вясны» і зычым Вам усялякіх поспехаў дзеля пабудовы будучага, якога народ Беларусі сапраўды заслугоўвае. Жыве Беларусь!», - піша Роберт Бершчынскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках