4 траўня 2024, Субота, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць увесці крымінальную адказнасць для ўладальнікаў сабак, якія пакалечылі людзей

46
У Беларусі могуць увесці крымінальную адказнасць для ўладальнікаў сабак, якія пакалечылі людзей

З такой ініцыятывай выступілі «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў».

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня камісіі «палаты прадстаўнікоў» у жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Уладзімір Пузырэўскі.

Са словаў «дэпутата», гэтая прапанова наспявала даўно. Апошняй кропляй стаў выпадак у Баранавіцкім раёне. Нагадаем, пітбуль напаў на цяжарную жанчыну, ёй давялося ампутаваць абедзве рукі. І гэта не адзіная трагедыя, якая адбылася апошнім часам. 27 сакавіка ў Менску загінула васьмімесячнае дзіця. Паводле адной з версій, яго загрыз шчанюк хаскі.

- Мы мяркуем, што варта ўвесці ў нашай краіне крымінальную адказнасць для тых грамадзян, якія недастаткова добра прыглядаюць за сабакамі патэнцыйна небяспечных парод, праз што фізічныя калецтвы атрымліваюць староннія людзі, - сказаў «дэпутат». Гаворка ідзе пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Неўзабаве «парламент» пачне разглядаць законапраект аб абыходжанні з жывёламі, які нядаўна быў вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Падчас абмеркавання дакумента ад грамадзян і грамадскіх аб'яднанняў паступіла больш за 700 меркаванняў і прапаноў. Блізу 400 з іх было накіравана ў «парламент».

Паводле звестак журналістаў, больш за ўсё удзельнікаў грамадскага абмеркавання хвалююць: гаўканне сабак уначы, уладальнікі сабак, якія не прыбіраюцца за сваімі гадаванцамі падчас прагулкі, адсутнасць сабачых пляцовак і спецыяльных кантэйнераў для экскрэментаў, абмежаванне колькасці гадаванцаў у кватэры, стэрылізацыя жывёлін, пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак, размеркаванне падаткаў, якія плацяць уладальнікі жывёлін.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках