6 траўня 2024, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: ВУП Расеі ў 2016 годзе абрынецца амаль на 2 адсоткі

Еўракамісія: ВУП Расеі ў 2016 годзе абрынецца амаль на 2 адсоткі
ФОТА: FOTOBANK.RU

Экспэрты Еўракамісіі пагоршылі прагноз падзення расейскай эканомікі ў 2016 годзе з 1,2% да 1,9%.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным вясновым дакладзе ЕК з прагнозам эканамічнай сітуацыі ў краінах ЕЗ і вядучых дзяржавах свету, паведамляюць vedomosti.ru.

У той жа час экспэрты ЕК, у параўнанні з лютаўскім дакладам, палепшылі прагноз на 2017 г, падвысіўшы меркаваны паказчык росту ВУП Расеі з 0,2% да 0,5%.

У сваім вясновым дакладзе Еўракамісія адзначае хуткае зніжэнне з канца 2015 года інфляцыі ў Расеі, якая ў сакавіку дасягнула 7,3%, у параўнанні з амаль 17% у папярэднім годзе. Паводле прагнозу ЕК, сярэднегадавыя тэмпы інфляцыі ў 2016 годзе складуць 7,5%, а ў 2017 г гэты паказчык у Расеі апусціцца да 5,4%, што блізкае да сярэднетэрміновага арыенціра, які складае 4%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках