26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўладальнік «Еўраопта» скупляе малдаўскія вінаграднікі

5
Саўладальнік «Еўраопта» скупляе малдаўскія вінаграднікі
Сяргей Літвінаў
ФОТА: LIETUVOS RYTAS

Сяргей Літвін знайшоў новую краіну і аб'екты для інвестыцый.

Саўладальнік найбуйнейшай беларускай дыстрыбутарскай-раздробнай кампаніі «Еўрагандаль» Сяргей Літвін знайшоў новую краіну і новыя аб'екты для інвестыцый. Ён скупляе вінаграднікі і фруктовыя плантацыі ў Малдове, піша tut.by.

«Еўрагандаль» (сетка «Еўраопт») з'яўляецца адным з найбуйнейшых імпарцёраў садавіны і агародніны на беларускі рынак, пастаўляючы іх як у свае 450 крам, так і іншым кліентам. З 2013 года «Еўрагандаль» знаходзіцца ў рэспубліканскім Дзяржрэестры суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінантнае становішча на таварных рынках Беларусі ў аптовым гандлі садавінай (бананамі, цытрусавымі).

Акрамя таго, паводле інфармацыі з рынку, бізнэсоўцу належыць Ipsun Group - буйны еўрапейскі дыстрыбутар фруктова-агародніннай прадукцыі з сядзібай у Вільні. У склад групы ўваходзяць гандлёвыя кампаніі і плантацыі ў Італіі, Турцыі, Літве, Сербіі, Нідэрландах і Польшчы.

Укладанні ў гэты бізнэс рабіліся Cяргеем Літвінам і яго партнёрам Уладзімірам Васільком з разлікам паставак еўрапейскай садавіны і агародніны на расейскі рынак. Аднак у жніўні 2014 года ўрад Расеі ўвёў супраць краін Еўразвязу і мясцовых вытворцаў харчовае эмбарга. Яно не магло не стварыць сур'ёзных праблем для імпарцёраў.

На гэтым тыдні кіраўнік урада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў падрыхтаваць прапановы ў пралангацыі эмбарга да 2017 года. На гэтым фоне, мяркуюць экспэрты, лагічнымі выглядаюць спробы ўладальнікаў Ipsun абзавесціся крыніцамі вітамінаў па-за «санкцыйнымі рэгіёнамі».

Паўтары тыдні таму Сяргей Літвін адзначыў сваё 50-годдзе. На юбілеі беларускага бізнэсоўца, адзначаецца ў раскошнай рэстарацыі аднаго з гатэляў Вільні, прысутнічала блізу 80 чалавек. Хэдлайнерамі музычнага складніка ўрачыстасці сталі групы «Віягра» і Bad Boys Blue.

Што цікава, у траўні таксама святкаваў свой 50-гадовы юбілей зямляк і даўні партнёр Літвіна Уладзімір Васілько. Розніца ва ўзросце бізнэсоўцаў, якія валодаюць «Еўрагандаль» на парытэтных пачатках, складае ўсяго восем дзён. Прычым, Уладзімір Васілько - старэйшы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках