27 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціне Быкавай стала лепш

3
Валянціне Быкавай стала лепш
ВАЛЯНЦІНА БЫКАВА

Сястра пісьменніка Васіля Быкава аднаўляецца пасля ўчыненага на яе нападу.

Пра гэта паведаміў у сацсетках журналіст і блогер Глеб Лабадзенка.

Са словаў Лабадзенкі, ён размаўляў з лекаркай, якая працуе ў вушацкай лякарні і наведвае Валянціну Уладзіміраўну. Тая ўжо адышла ад першага шоку і адчувае сябе больш-менш нармальна.

Гэта адбылося 27 траўня. Невядомы зламыснік напаў на 89-гадовую Валянціну Быкаву ў яе ў доме. Ён зламаў жанчыне правую руку і тры рабрыны. Твару нападніка Быкава не бачыла, бо ён нападаў са спіны. Сястру Быкава шпіталізавалі. Паводле факту нападу на яе заведзеная крымінальная справа.

«На зламаную руку наклалі гіпс, пальцы варушацца. Наведваць у рэанімацыю нікога не пускаюць, таму акрамя лекараў Валянціна Уладзіміраўна яшчэ нікога не бачыла. Догляд, кажуць, вельмі добры, увага падвышаная, непадалёк пост медсястры», - піша Лабадзенка. Таксама яна дзякавала ўсім, хто клапоціцца пра яе здароўе.

Наведваць пацярпелую дазваляюць толькі блізкім сваякам. Гэта сыны Васіля Быкава, адзін з якіх жыве ў Менску, а другі - у Гародні.

Са словаў лекаркі, якая наведвае Валянціну Быкаву, тая больш за ўсё хвалюецца, ці пакорміць ці хто-небудзь яе котку Жучку. Як адзначае Лабадзенка, гэтым займаецца суседка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках