26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыне Герашчанцы скасавалі забарону на ўезд у Беларусь

1
Ірыне Герашчанцы скасавалі забарону на ўезд у Беларусь
Ірына Герашчанка
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Беларусь выключыла Ірыну Герашчанку са спісу асоб, уезд якіх у краіну забаронены або непажаданы.

Прадстаўніца Кіева ў гуманітарнай падгрупе аб Данбасе першая намесніца старшыні Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка апублікавала дакумент, у якім гаворыцца, што Беларусь выключыла яе са спісу асоб, уезд якіх у краіну забаронены або непажаданы; пры гэтым у дакуменце значыцца, што ў дачыненні да яе дзейнічае забарона на ўезд у Расейскую Федэрацыю, інфармуе РІА «Новости».

Нагадаем, у красавіку намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў заявіў, што Беларусь часова забараніла Герашчанцы ўезд на сваю тэрыторыю, пры гэтым ёй не забараняецца паездкі ў Менск для ўдзелу ў перамовах аб Данбасе.

Згодна з фатаграфіяй дакумента, якую Герашчанка павесіла на сваёй старонцы ў Facebook, дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі паінфармаваў консула пасольства Украіны ў Беларусі, што "грамадзянка Украіны Герашчанка Ірына Уладзіміраўна выключаная са спісу асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы... Уезд і знаходжанне на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі грамадзянцы Украіны Герашчанцы І.У. забароненыя".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках