3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага праваабаронца змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання

2
Магілёўскага праваабаронца змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання
Валадар Цурпанаў

Валадара Цурпанава затрымалі ўчора ў будынку абласной пракуратуры.

Ён прыйшоў туды, каб аддаць сваю заяву. Пасля таго, як памочнік пракурора адмовіўся прыняць заяву ў сябе ў кабінеце і адправіў Валадара Цурпанава ў фае, праваабаронца пачаў патрабаваць кнігу скаргаў і прапаноў. Пасля гэтага ў міліцыянта на вахце паўсталі пытанні з нагоды асобы Валадара, нягледзячы на тое, што Цурпанаў паказваў пашпарт на ўваходзе. Адбылася невялікая спрэчка, пасля чаго яго затрымалі. У будынку абласной пракуратуры ён прабыў дзве з паловай гадзіны. Побач з ім знаходзіўся праваабаронца Барыс Бухель, паведамляе ПЦ «Вясна».

Пасля яго адвезлі ў аддзяленне на вул. Крыленка. Там Цурпанаў заявіў прадстаўніком журналіста Сашу Буракова, аднак міліцыянты адмовілі яму ў гэтым праве:

- Яго даставілі на машыне дэпартамента аховы тры міліцыянты а 15.45. Хацелі вельмі хутка завесці ў пастарунак. Калі мы пачалі патрабаваць, каб мяне, згодна з Канстытуцыяй, дапусцілі як прадстаўніка, адзін з міліцыянтаў сказаў, што ўнутр участкі патрапіць толькі Цурпанаў, а калі нешта не падабаецца, то мы можам пасля звярнуцца ў суд, - пракаментаваў Буракоў інцыдэнт.

А 16:10 заканчваўся тэрмін затрымання. Аднак Цурпанава вывелі з пастарунку толькі а 19 гадзіне. Дагэтуль ніякай сувязі з ім не было - свой тэлефон ён пакінуў Бухелю, у пастарунку на званкі не адказвалі. Калі журналісты дамагліся праз званок у дзверы, каб выглянуў міліцыянт, апошні не стаў нічога каментаваць - толькі жэстамі паказаў, што ён нічога не скажа. У 19 гадзін Цурпанава адвезлі ў ІЧУ.

Барыс Бухель, які знаходзіўся побач з затрыманнем значны час, мяркуе, што міліцыянты груба парушылі працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях:

- Грубым парушэннем з'яўляецца тое, што яго пратрымалі без прад'яўлення абвінавачвання і суда больш за тры гадзіны. Калі вы ўважаеце, што чалавек учыніў правапарушэнне - калі ласка, ці ў суд, ці ў ІЧУ. Тры гадзіны для разбору і складання пратаколу больш, чым дастаткова. Цяпер жонка павінна была сабраць для яго перадачу. Заўтра, 31 траўня, павінен быць суд, аднак дакладны час пакуль невядома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках