3 траўня 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З аўтавакзала «Усходні» аўтобусы больш хадзіць не будуць

14
З аўтавакзала «Усходні» аўтобусы больш хадзіць не будуць
Архіўныя фота ONLINER.BY

Маршруты з 1 чэрвеня пераносяцца на аўтавакзал «Цэнтральны».

Не так даўно ў Менску функцыянавалі тры аўтавакзалы: «Цэнтральны», «Маскоўскі» і «Усходні». Затым «Маскоўскі» знеслі, дадаткова загрузіўшы «Цэнтральны». Высветлілася, аднак, што гэты аўтавакзал (самы новы ў Менску) здольны справіцца са значна большай нагрузкай. Таму адпала неабходнасць выкарыстоўваць і «Усходні» для адпраўкі аўтобусаў, піша onliner.by.

Як паведамілі ў «Мінсктрансе», з 1 чэрвеня з аўтавакзала «Усходні» не будуць адпраўляцца міжгароднія і міжнародныя рэйсы. Усе яны перанакіраваныя на аўтавакзал «Цэнтральны». Такім чынам, «Цэнтральны» па сутнасці застаецца адзіным аўтавакзалам Менска, які функцыянуе напоўніцу. Паводле ацэнак спецыялістаў, дадатковая нагрузка не адаб'ецца на яго працы, бо сёння ён загружаны ўсяго на 60%.

У «Мінсктрансе» адзначылі, што такая пастанова была прынятая для аптымізацыі маршрутнай сеткі ў горадзе. Адным з мінусаў «Усходняга» з'яўляецца яго месцазнаходжанне, у той час як «Цэнтральны» знаходзіцца ў цэнтры горада, побач з чыгуначным вакзалам, а таксама станцыяй метро. Да таго ж ён больш сучасны і камфартабельны, чым «Усходні».

Разам з тым у «Мінсктрансе» падкрэслілі, што пра закрыццё «Усходняга» гаворка не вядзецца. Працягне працу гатэль пры аўтавакзале і стаянка для адстою аўтобусаў. Такім чынам, кіроўцы пасля рэйса змогуць прыехаць сюды для адпачынку, а затым вярнуцца на «Цэнтральны» і зноў адправіцца сваім маршрутам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках